27 снежня 2024, Пятніца, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводах заробак ужо даюць тушонкай

53

Найбуйнейшыя прадпрыемствы Воршы ня маюць грошай, каб разьлічыцца з працаўнікамі. Заробак сталі выдаваць... кансервамі.

Тым часам як шматлікія беларускія грамадзяне апошнімі днямі імкнуліся пазбавіцца ад беларускіх грошай і набыць на іх каштоўныя рэчы, у працаўнікоў аршанскага мясакамбінату клопат быў іншы. Замест грошай у апошні заробак ім выдалі па тры скрыні кансэрваў, прычым адміністрацыя прымусіла ўсіх работнікаў напісаць заявы, што яны самі пра гэта просяць, паведамляе "Радыё Свабода".

Спадар Анатоль, які працуе ў кансэрвавым цэху, вымушаны прадаваць кансэрвы суседзям і знаёмым, каб мець жывыя грошы, але зрабіць гэта па тых коштах, якія налічыў мясакамбінат, сёньня немагчыма:

“Замест заробкаў — а яны й так невялікія, 400—500 тысяч — далі тушонку. Грошай жа на прадпрыемстве няма, бо трэба і падаткі, і за электраэнэргію плаціць. Дык самае цікавае, што тушонку далі ўжо па новых коштах — па 9.000 і па 9.200, хаця ў краме яна яшчэ 7.000 каштуе. А прадаецца яна толькі па 3.500, бо яе ня любіць ніхто. Калі я магу яе толькі за 3.500 прадаць, а па 9.200 даводзіцца плаціць, дык гэта проста сьмешна!”, -- кажа працоўны.

Работнікаў мясакамбінату папярэдзілі, што адмовіцца ад разьліку кансэрвамі нельга — за гэта можна адразу трапіць у сьпісы тых, каго могуць скараціць з працы. Адно, што дазволена — гэта выбіраць гатунак кансэрваў: да прыкладу, узяць скрыню сьвініны, скрыню ялавічыны і скрыню дзіцячага мяснога харчаваньня. Толькі яно, дарэчы, і карыстаецца попытам. Хаця новую лінію па ўпакоўцы дзіцячых кансэрваў, пра адкрыцьцё якой адміністрацыя адрапартавала напярэдадні сёлетніх “Дажынак”, у працу так і не запусьцілі. А што да іншых вырабаў, то аршанцы лічыць смачнейшымі кансэрвы з Ваўкавыску, бо іх робяць зь лепшай сыравіны. Аршанскі ж мясакамбінат закупляе пераважна імпартнае мяса глыбокай замарозкі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках