27 снежня 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вынес вымову Навумаву і Кузняцову (Абноўлена)

24

Міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву і старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгію Кузняцову абвешчаныя вымовы.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, вымовы абвешчаныя за «непрыняцце належных мер па забеспячэнні кантроля за захаваннем заканадаўства пры прадастаўленні супрацоўнікам МУС зямельных участкаў у раёне дачнага пасёлка "Крынічны" Міністэрства ўнутраных спраў».

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 студзеня.

Нагадаем, што 13 лістапада на нарадзе па пытаннях барацьбы з карупцыяй Лукашэнка заявіў аб атрыманні зямельных участкаў высокапастаўленымі службовымі асобамі МУС і будаўніцтве на іх шыкоўных катэджаў. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, яны наўмысна пайшлі на парушэнне заканадаўства, каб атрымаць зямельныя ўчасткі ў Менскім раёне.

«Я назаву ўсе гэтыя прозвішчы: першы намеснік міністра Аляксандр Шчурко, намеснік Віктар Філістовіч, былыя намеснікі Радзюкевизіч і Глухоўскі, дырэктар дэпартамента фінансаў і тылу Мельнікаў, дырэктар дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Іванчыкава, былы дырэктар выканання пакаранняў Каўчур, былы дарадчык міністра ўнутраных спраў Карпейчык, лекар шпіталя МУС Бурко і супрацоўнік ГУУС Менгарвыканкама Новік», – сказаў беларускі кіраўнік.

Па ягоных словах, «пад відам дачнага кааператыва, якога ніколі не было, яны пабудавалі жылы масіў з 2–3-павярховых будынкаў». Пры гэтым за самі ўчасткі прадстаўнікі правапарадку заплацілі ўсяго ад 10 да 25 тыс. рублёў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках