26 лiстапада 2024, aўторак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падвысілі тарыфы на транзіт расейскай нафты

28
У Беларусі падвысілі тарыфы на транзіт расейскай нафты

Тарыф на транзіт па маршруце «Унеча-Адамава застава» (у накірунку Польшча-Нямеччына) падвышаны на 22,5% да 3,43 еўра за прапампоўку 1 тоны.

На маршруце «Унеча-Броды» (у бок Украіны) тарыф таксама павялічаны на 22,5% да 1,47 еўра.

З 6 студзеня пастановай Мінэканомікі N2 ад 5 студзеня 2009 года на 21,7% да 0,73 еўра за прапампоўку 1 тоны павялічваецца тарыф на прапампоўку нафты, якая імпартуецца, па нафтаправодзе «Гомельтранснафта «Дружба» да ААТ «Мазырскі НПЗ», паведамляе «Интерфакс-Запад».

Папярэдняе падвышэнне тарыфаў на транзіт нафты Беларусь правяла 6 студзеня 2008 года. Тады тарыф па маршруце «Унеча (Высокае)- Адамава застава» быў падвышаны на 15,7% да 2,8 еўра за прапампоўку 1 тоны. На маршруце «Унеча (Высокае)- Броды» памер тарыфу быў павялічаны на 16,7% да 1,2 еўра за прапампоўку 1 тоны.

Праз Беларусь штогод транзітуецца каля 70 млн тонаў расейскай нафты.

Пракаментаваць падвышэнне тарыфаў прэс-цэнтр Хартыі’97 папрасіў вядомага эканаміста Леаніда Заіку:

«Справа ў тым, што пытанні транзітных плацяжоў з'яўляюцца сёння як ніколі актуальнымі. Тарыфы былі неверагодна нізкімі, і калі нафта каштавала 15 даляраў за тысячу кубаметраў, і фармаваліся на ўзроўні 30-50 цэнтаў. Кошт за транспартоўку павінен складаць 20-25 адсоткаў ад кошту на газ. Калі газ каштуе 450 даляраў, дык каля 100 даляраў павінна быць аплата за транзіт праз Беларусь, Польшчу і гэтак далей. І такім жа чынам па нафце. Зыходзячы з гэтай мадэлі, краінам-транзіцёрам трэба дамагацца падвышэння кошту за транзіт нафты і газу. У такім выпадку надыйдзе пачатак новай транзітнай эры, калі прапампоўка будзе дастаткова дарогай. Калі еўрапейскі спажывец плаціць за газ у сярэднім 450 даляраў, гэтае падвышэнне не стане для яго вырашальным паказчыкам», -- лічыць Заіка.

Нагадаем, што 1 снежня 2008 года прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне аб будаўніцтве Балтыйскай трубаправоднай сістэмы-2 (БТС-2). Яна злучыць горад Унечу ў Бранскай вобласці з балтыйскі портам Усць-Луга. Мяркуецца, што па гэтай галіне можна будзе прапампоўваць да 50 млн тон у год. Арыентыровачныя тэрміны будаўніцтва - 18 месяцаў.

Ідэя стварэння БТС-2 узнікла ў момант самага вострага канфлікту паміж Расеяй і Беларуссю, калі ў пачатку 2007 года Еўропа чатыры дні не атрымлівала расейскай нафты па нафтаправодзе "Дружба" з-за транзітных прэтэнзіяў беларускага боку. БТС-2 як раз з'яўляецца альтэрнатывай "Дружбе" - мяркуецца, што з яе дапамогай можна будзе пастаўляць нафту ў Еўропу ў абыход тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках