24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мілінкевіч: Дэвальвацыя была праведзеная запозна

36

Лідэр руху «За Свабоду» пракамэнтаваў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» праведзеную дэвальвацыю беларускага рубля.

- Як Вы ацэньваеце праведзеную дэвальвацыю?

- Сёння абсалютная бальшыня беларускіх эканамістаў лічыць, што дэвальвацыя была непазбежнай. Ёсць істотныя разыходжанні толькі ў ацэнках метадаў яе правядзення: паступова, у залежнасці ад росту дэфіцыту плацежнага балансу, альбо аднаразова, да апошняга моманту утрымліваючы абменны курс рубля. Я лічу, што ў выніку запознена прынятага рашэння страчана вялікая частка золатавалютных рэзерваў краіны, шмат страцілі нашы экспартэры і, да таго ж, падарваны давер насельніцтва не толькі да сённяшняй кіроўнай групоўкі, але і да дзяржаўных інстытутаў Беларусі. Гэта ставіць пад пагрозу незалежнасць нашай дзяржавы.

- Якія шляхі выхаду з крызісу Вам бачацца?

- Зразумела, дэвальвацыя не вырашыць усіх паўстаўшых праблемаў, як не вырашаць іх і атрыманыя крэдыты. Усё залежыць ад наступных дзеянняў беларускіх уладаў. Неабходна прыняцце рэальных крокаў па лібералізацыі эканомікі, структурных рэформах, прыватызацыі прадпрыемстваў, прычым не толькі прамысловых, але і транспартных, жыллёва?камунальных і іншых. Канечне, любыя рэформы павінны прадугледжваць эфектыўную сацыяльную абарону адпаведных сацыяльных груп насельніцтва.

Вядома, што адаптацыя Беларусі да новых эканамічных варункаў не зможа адбыцца без сур’ёзных інвестыцыйных праектаў. У сваю чаргу, апошняе залежыць ад лібералізацыі не толькі эканамічных дачыненняў, але і грамадзка?палітычнай сферы. Размова ідзе пра свабоду дзейнасці СМІ, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партыяў, прафсаюзаў, пра безумоўнае захаванне правоў чалавека. А значыць, трэба, каб толькі пачатыя ў гэтых кірунках захады набывалі сістэмны і незваротны характар.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках