5 лiстапада 2024, aўторак, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастара пратэстанцкай царквы «Новае жыццё» пакаралі штрафам

5

Вячаславу Ганчарэнку вынесены штраф у памеры 420 тысяч рублёў за тое, што ён не пусціў у будынак царквы супрацоўнікаў МНС.

Юрыст царквы «Новае жыццё» Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Луканін паведаміў БелаПАН, што суддзя Маскоўскага раёна Менска Алена Шылько 1 кастрычніка аштрафавала на 12 базавых велічынь (420 тыс. рублёў) пастара Вячаслава Ганчарэнку.

9 верасня намеснік пракурора Маскоўскага раёна Кірыл Мазоўка ў адпаведнасці з арт. 23.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях і палажэннямі закона аб пажарнай бяспецы склаў на Ганчарэнку пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні ў сувязі з адмаўленнем вернікаў дапускаць у храм прадстаўнікоў выканаўчай улады. Гэтае рашэнне, прынятае на агульным сходзе вернікаў, дзейнічае з лістапада 2007 года і з’яўляецца формай пратэсту супраць незаконных, на думку Луканіна, судовых пастановаў, якія стала выносяцца па справах царквы, патлумачыў юрыст.

Ён адзначыў, што 30 верасня пры разглядзе справы ў судзе пастар не прызнаў сябе вінаватым, назваў дзеянні царквы вымушанымі.

«Мы і надалей не будзем дапускаць чыноўнікаў у будынак царквы», — падкрэсліў Луканін. Ён не выключае, што ў такой сітуацыі магчымы крымінальны пераслед пастара.

10 сакавіка 2008 года суддзя Маскоўскага раёна Таццяна Мотыль аштрафавала Ганчарэнку на 350 тыс. рублёў за адмаўленне выконваць пракуроскія прадпісанні аб допуску ў храм супрацоўнікаў МНС.

Грамадзянская справа паміж царквой і Менгарвыканкамам па пытанні зносу будынка па вуліцы Кавалёва, 72, вялася з кастрычніка 2005 года. У кастрычніку 2006 года вернікі правялі 23-дзённую галадоўку, падчас якой Ганчарэнку запрасілі ў Адміністрацыю прэзідэнта і прапанавалі вырашыць сітуацыю ў судзе. У студзені 2009 года Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння гарвыканкама аб канфіскацыі зямельнага ўчастка абшчыны з далейшым выкупам будынка царквы за 37,5 млн. рублёў.

16 верасня ўлады прапанавалі вернікам абмеркаваць пытанне будаўніцтва ў раёне МКАД – вуліцы Шаранговіча новага будынка царквы на ўчастку плошчай каля 0,4 га, які ў чатыры разы меншы за ранейшы. На агульным сходзе 5 траўня вернікі адзінагалосна прагаласавалі супраць гэтай прапановы. Яны лічаць, што вырашэнне пытання аб прадстаўленні абшчыне новага ўчастка зойме да двух гадоў і запатрабуе ад царквы не менш за 100 тыс. даляраў ЗША, а будаўніцтва новага храма – не менш за 3 млн. даляраў.

22 жніўня сталічныя ўлады перадалі прадстаўнікам абшчыны акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласуткавае малебнае дзяжурства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках