5 лiстапада 2024, aўторак, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Задача вучэнняў у Беларусі: кідок расейскіх танкаў да Калінінграда праз Літву

39

Сенсацыяй стала раскрыццё адной з задач расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў, што прайшлі ў Беларусі.

29 верасня на Абуз-Лясноўскім палігоне пад Баранавічамі «сумесная расейска-беларуская групоўка паспяхова разбіла ўмоўнага агрэсара і перайшла ў наступленне». Як піша палітолаг Аляксандр Класкоўскі на сайце «Белорусские новости», мала таго, што гіпатэтычныя танкі НАТА на Маскву не прайшлі, дык яшчэ і Т-72 саюзнікаў рушылі на Захад.

На думку менскага вайсковага аналітыка Аляксандра Алесіна, мэта контрудара згодна са сцэнаром гэтых вучэнняў, што імітуюць канфлікт з НАТА, - прарвацца на дапамогу «блакаднаму Калінінграду», а затым заняць балтыйскі плацдарм.

«Дык што, танкі на Маскву не прайшлі?» -- спыталі ў вайсковага аналітыка. «Не, больш за тое, — адказаў Алесін. — Нашы танкі пайшлі на Балтыю».

У інтэрв’ю «Нашай Ніве» Алесін нагадаў: расейскія стратэгі называюць Беларусь «пятлёй на шыі Прыбалтыкі». Беларуска-расейскія маштабныя вайсковыя «гульні» мадэлююць гіпатэтычны канфлікт з НАТА. На думку Алесіна, апафеоз манеўраў — контрудар па умоўным праціўніку. Войска, згодна са сцэнаром, атрымлівае заданне прарвацца на дапамогу «блакаднаму Калінінграду», а затым авалодаць балтыйскім плацдармам (куды заходні праціўнік мог бы перакінуць свае сілы).

Не выпадкова Мядзведзеў напярэдадні візіту назіраў за высадкай марскога дэсанту ў Калінінградскай вобласці. Там ён падкрэсліў: нашы манеўры выключна абарончыя. Але ў Вільні, Рызе, Таліне, Варшаве разумеюць месідж Крамля: калі што — мала не здасца.

«Мэты вучэнняў – перадусім палітычныя», — перакананы Алесін. На яго думку, Крэмль такім чынам дэманструе мускулы ў першую чаргу краінам Балтыі і Польшчы - «задзірлівым» у сэнсе адносінаў з Масквой навабранцам Паўночнаатлантычнага альянса.

Эксперт не сумняецца, што пад маркай вучэнняў Лукашэнка спрабуе выбіць у Масквы эканамічныя прэферэнцыі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках