25 снежня 2024, Серада, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк: Банкаўская сістэма Беларусі пад пагрозай

86
Нацбанк: Банкаўская сістэма Беларусі пад пагрозай

У лісце да прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага старшыня праўлення НББ Пётр Пракаповіч заявіў пра «значную пагрозу» бяспекі банкаўскай сістэмы краіны.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на «Інтэрфакс».

У НББ падкрэсліваюць, што небяспечная сітуацыя ў банкаўскім сектары з’яўляецца наступствам крызісу ліквіднасці ў дзяржаўных банках. Сітуацыя ускладняецца ростам праблемных крэдытаў, якія за студзень-жнівень выраслі ў 3,3 разы.

Крытычнае пагаршэнне ліквіднасці дзяржбанкаў тлумачыцца высокай крэдытнай нагрузкай у межах фінансавання дзяржаўных праграм. Так, за студзень-ліпень 2009 дзяржбанкі павялічылі аб'ём крэдытавання дзяржпраграм у 1,4 разы ў параўнанні з дакрызісным аналагічным перыядам 2008 года — да 6,76 трыльёнаў беларусіх рублёў.

Паводле словаў крыніцы «Інтэрфакс», наступствам значных праблем з ліквіднасцю дзяржбанкаў стала павелічэнне затрымак падатковых сплатаў. Так, пры канцы верасня — пачатку кастрычніка аб'ём затрыманых найбуйнейшым беларускім банкам — Беларусбанкам — падаткаў перавысіў 1 трыльнён беларускіх рублёў у дзень.

НББ чарговы раз прапануе ўраду знізіць патрабаванні да дзяржаўных банкаў па фінансаванні дзяржпраграм і перадаць гэтыя функцыі дзяржаўнаму агенцтву развіцця, стварэнне якога таксама з’яўляецца адным з абавязацельстваў Беларусі перад МВФ.

Перадача агенцтву крэдытнага партфеля, створанага ў рамках фінансавання дзяржпраграм, дазволіць беларускім банкам «ачысціць» свае балансы, што павінна часткова выправіць сітуацыю з іх ліквіднасцю.

Альтэрнатывай дадзенай рэформе фінансавання дзяржпраграм з’яўляецца чарговая рэкапіталізацыя дзяржбанкаў за кошт бюджэту.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках