26 снежня 2024, Чацвер, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія прапаноўвае адказаць на «Захад-2009» вучэннямі НАТА

1

Прэзідэнт Эстоніі выказаў занепакоенасць у сувязі з праведзенымі ваеннымі вучэннямі Расеі і Беларусі.

«Абарона паветранай прасторы Балтыі - гэта заўважныя і неабходныя дзеянні, але, вядома, было б нядрэнна, у той час як Расея праводзіць вучэнні сухапутных войскаў, у якіх прымаюць удзел больш за 20 тысячаў чалавек ля межаў краінаў НАТА, правесці ў гэтым рэгіёне вучэнні сухапутных войскаў альянсу», - сказаў прэзідэнт Эстоніі Хендрык Ільвес, паведамляе Корреспондент.net .

На яго думку, у адносінах з Расеяй не варта быць занадта аптымістычнымі адносна поспеху палітыкі перазагрузкі.

«У той жа час, улічваючы дзеянні Расеі ў апошнія гады, напрыклад, агрэсію ў Грузіі, газавыя войны з Украінай і некалькімі іншымі суседзямі, а таксама ўжо згаданыя вышэй вучэнні РФ паблізу ад сваіх заходніх межаў, не варта быць залішне аптымістычнымі ў дачыненні да так званай палітыкі перазагрузкі адносінаў», - сказаў прэзідэнт Эстоніі.

Ён лічыць, што заходнім краінам трэба быць прыязнымі з Масквой, але пры гэтым важна быць згуртаванымі. «Захад, у тым ліку і Эстонія, павінны быць у адносінах з Расеяй прыязнымі, адкрытымі і гатовымі да супрацоўніцтва, але ў той жа час згуртаванымі, паслядоўнымі і сумленнымі. Ва ўсялякім выпадку толькі гэта можа даць жаданы вынік», - адзначыў Ільвес.

Нагадаем, сумесныя расейска-беларускія вучэнні «Захад-2009» праходзілі на тэрыторыі Беларусі з 18 па 29 верасня. Да ўдзелу ў вучэннях было прыцягнута каля 12,5 тысячаў вайскоўцаў двух краінаў. Было задзейнічана 40 самалётаў і 200 адзінак баявой тэхнікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках