3 траўня 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прайграў Скарыне, Машэраву і Каліноўскаму

12

У апытанні наконт самага вядомага беларуса першадрукар апярэдзіў Аляксандра Лукашэнку.

Як піша газэта «Наша Ніва», асобны раздзел апытання, праведзенага лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў «Новак», прысвечаны нацыянальным каштоўнасцям беларусаў. Апытаныя называлі самага вядомага гістарычнага дзеяча, найвыбітнейшы архітэктурны помнік і літаратурны твор і – урэшце – сімвал краіны.

Апытаныя паспрабавалі скончыць сказ «Калі беларускі пісьменнік, то гэта… » У лідэрах апынуліся песняры – Якуб Колас і Янка Купала. У спаборніцтве класікаў перамог Колас (29,1%).

У Купалы трошкі менш – 27,2%. За імі ў рэйтынгу вядомасці ідуць празаікі Васіль Быкаў (8,7%), Іван Шамякін (4,0%) і Уладзімір Караткевіч (3,8%). Івана Мележа памятаюць не вельмі добра (3,0%), але ён – аўтар самага вядомага твору (глядзі наступны рэйтынг). Пасля празаікаў прызодзіць час узгадаць паэтаў – Максіма Танка (2,7%) і Максіма Багдановіча (2,2%). Завяршаюць спіс палескі рабінзон Янка Маўр (0,9%) і адзіны названы аўтар XIX стагоддзя Францішак Багушэвіч (0,9%). Сярод жывых літаратараў народнай папулярнасці не здабыў ніхто.

Калі ж рэспандэнты паспрабавалі назваць самы значны літаратурны твор беларускага аўтара, то нарэшце ўзгадалі Мележа. Ягоных «Людзей на балоце» назвалі 18,4% апытаных. Творчасць Якуба Коласа – «Новая зямля» і «На ростанях» – заняла другое і трэцяе месца, набраўшы 9,3% і 5,0% галасоў адпаведна.

Далей ідуць «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага і творы Васіля Быкава (па 2,3%). Караткевічавыя «Каласы пад сярпом тваім» і Купала «Паўлінка» набралі 1,7% і 1,6% галасоў адпаведна. А вось самым вядомым вершам аказаўся… гімн Беларусі.

Наступнае пытанне датычылася самых вядомых беларускіх гістарычных дзеячаў. Своеасаблівы конкурс «Імя Беларусі» выйграў Францыск Скарына. Яго назваў кожны чацвёрты (25,5%). Яшчэ адзін «чалавек-праспект» Пётр Машэраў трымаецца на другім месцы (12,0%). Кастусь Каліноўскі і Ефрасіння Полацкая набралі 4,4% і 3,6% адпаведна і апярэдзілі Аляксандра Лукашэнку (3,6%). Больш за працэнт набралі яшчэ і Леў Сапега.

Калі ж рэспандэнтам прапанавалі адказваць, ці ведаюць яны таго ці іншага чалавека з 22 прапанаваных, высветлілася, што Францішка Скарыну і Ефрасінню Полацкую ведае амаль кожны (па 95%). Пазнавальнасць Каліноўскага (84,2%) і Касцюшкі (77,2%) меншая.

Самы вядомы архітэктурны помнік краіны – Мірскі замак. Яго назвалі 17,0%.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках