3 траўня 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўская бібліятэка трапіла ў спіс самых выродлівых будынкаў света

115
Лукашэнкаўская бібліятэка трапіла ў спіс самых выродлівых будынкаў света

Часопіс «Travel + Leisure» апублікаваў спіс самых выродлівых будынкаў света, сярод якіх апынулася і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Як паведамляе Lenta.ru, агулам у спіс уваходзяць 13 будынкаў з розных краін.

Асаблівай увагі экспертаў Travel + Leisure заслужыў будынак у Портландзе, штат Арэгон, у якім змяшчаецца гарадское бюро водазабеспячэння. Гэта рознакаляровая постмадэрнісцкая пабудова з маленькімі вокнамі - «адна з самых ненавісных у Амерыцы» - не толькі ўключылі ў спіс, але і апісалі ў анатацыі да яе як прыклад архітэктурнай нязграбнасці.

Акрамя таго, у спіс уключылі Бібліятэку Гаральда Вашынгтона ў Чыкага, «названую ў гонар любімага народам былога мэра, які заслугоўвае большага», цэнтральны офіс кампаніі Longaberger у Ньюарке, Агайо, пабудаваны ў выглядзе гіганцкага драўлянага кошыка – асноўнага прадукта карупцыі, і арыгінальны комплекс канцэртнай залі і музея навуковай фантастыкі ў Сіэтле.

Апроч ЗША, у спісе самых выродлівых будынкаў прадстаўленыя Паўднёвая Карэя, Вялікабрытанія (двойчы), Перу, Кітай, Нідэрланды, Тайвань, Францыя і Беларусь (будынак Нацыяльнай бібліятэкі ў Менску).

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках