25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску збіраюцца паставіць помнік Сталіну

68

Беларускія левыя пачалі збор сродкаў для ўсталявання помніка Іосіфу Сталіну ў Менску.

Пра гэта паведаміў у аўторак РИА «Новости» каардынатар рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «За Саюз і камуністычную партыю Саюза» Леанід Школьнікаў.

«У год 130-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Сталіна мы пачалі добраахвотны збор сродкаў на помнік, які трэба ўсталяваць у Менску», — заявіў Школьнікаў. Паводле афіцыйнай версіі, Сталін нарадзіўся 21 снежня 1879 года.

«Трэба аднавіць гістарычную справядлівасць, сабраць фінансы для ўсталявання помніка на адной з плошчаў Менска», — сказаў Школьнікаў, тлумачачы прычыны гэтай ініцыятывы.

У адным з банкаў Менска адкрыты дабрачынны рахунак для збору добраахвотных ахвяраванняў з мэтай стварэння помніка Сталіну, сабраныя грошы пойдуць на адвод зямлі, распрацоўку архітэктурнага праекту, выраб ці ўзнаўленне помніка і яго ўсталяванне.

У сваю чаргу, начальнік ўпраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі не вітае ідэю ўсталявання помніка Сталіну ў Менску.

«Гэтая постаць неадназначная і супярэчлівая. Дзеля таго, каб усталяваць любы помнік, а тым больш такі, патрэбная гістарычная абгрунтаванасць», — сказаў Чарняўскі.

Пры гэтым ён заўважыў, што пытанне ўсталявання помнікаў у Беларусі не палягае ў кампетэнцыі грамадскіх аб'яднанняў. «Ёсць пастанова Савета міністраў, датычная манументальных аб'ектаў, у адпаведнасці з якой пытанне аб усталяванні помнікаў, манументаў вырашаецца, альбо на рэспубліканскім узроўні, альбо на ўзроўні горада», — адзначыў начальнік упраўлення.

Як паведамілі ў Рэспубліканскім манументальна-экспертным мастацкім савеце, усе скульптурныя, жывапісныя выявы былых савецкіх лідэраў, якія маюць мастацкую каштоўнасць, захоўваюцца ў запасніках музеяў. Самая буйная калекцыя аўтарскіх працаў скульптураў Леніна і Сталіна захоўваецца ў майстэрні-музеі скульптара Заіра Азгура, там таксама захоўваюцца помнікі Карлу Марксу і Фрыдрыху Энгельсу, якія ў савецкія часы былі ўсталяваныя перад будынкам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках