25 снежня 2024, Серада, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Зісер: У Беларусі інтэрнэт у 100 раз даражэй, чым у Польшчы

19

У Беларусі за апошнія пяць гадоў кошт доступу ў інтэрнэт зменшыўся, аднак ён застаецца нашмат вышэйшым за суседнія дзяржавы.

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар УП «Надзейныя праграмы» (TUT.BY) Юры Зісер 15 кастрычніка ў Менску на канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт», перадае БелаПАН.

На думку Зісера, сёлета, нарэшце, можна сказаць, што інтэрнэт стаў максімальна даступным. Разам з тым ён па-ранейшаму значна даражэйшы за суседнія дзяржавы. Так, кошт канала хуткасцю 1 Мбіт/с у Беларусі ў 100 разоў даражэйшы, чым у Польшчы, у 30 разоў даражэйшы, чым у Расеі, у пяць разоў даражэйшы, чым у Літве і Украіне.

«Але ў нас унікальная краіна ў свеце, дзе опт даражэй за розніцу. Інтэрнэт-канал правайдэрам нацыянальны аператар сувязі прадае даражэй, чым фізічным асобам і сёлета гэта вілка яшчэ больш павялічылася. Я ведаю, што ў правайдэраў больш за палову выдаткаў складае аплата інтэрнэт-каналаў. Натуральна, што пра развіццё і інвестыцыі гаворка не ідзе. Навошта гэта трэба? Бо, калі будзе меншай вілка, то прыватныя правайдэры складуць канкурэнцую «Белтэлекаму», - патлумачыў Зісер.

Эксперт паведаміў, што, паводле розных адзнак, у Беларусі на пачатак гэтага года налічвалася больш за 3,1 млн. карыстальнікаў Сеткі. Пры гэтым па ўзроўні пранікнення шырокапалоснага інтэрнэта сітуацыя горшая, чым у сярэднім у свеце: у краіне налічваецца больш за 500 тыс. карыстальнікаў, з якіх у дзяржаўнага РУП «Белтэлекам» 300 тыс., правайдэра «Атлант тэлекам» - больш за 70 тыс., «КосмасТВ» - больш за 50 тыс.

Як адзначыў Зісер, шырыня знешняга беларускага інтэрнэт-шлюзу за чатыры гады вырасла ў 20 разоў і складае зараз 17 Гбіт/с, у тым ліку на Захад - 2 Гбіт/с, у расейскім накірунку - 15 Гбіт/с.

Генеральны дырэктар УП «Надзейныя праграмы» таксама адзначыў рост колькасці карыстальнікаў у Беларусі мабільным інтэрнэтам. Паводле экспертных адзнак, з агульнай колькасці абанентаў мабільнай сувязі іх налічваецца ў Беларусі 1,3 млн., з іх каля 500 тыс. карыстальнікаў з’яўляюцца сталымі карыстальнікамі мабільнага інтэрнэта.

Зісер таксама адзначыў, што традыцыйнае штогадовае падваенне аб’ёмаў беларускага рынку інтэрнэт-рэкламы сёлета скончылася. Разам з тым у 2009 годзе чакаемы рост аб’ёмаў інтэрнэт-рэкламы ў Беларусі склаў недзе каля 10% - да 6,6 млн. даляраў. На думку эксперта, гэта дастаткова сціплы, але разам з тым аптымістычны паказчык на фоне агульнага падзення ва ўмовах крызісу.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках