26 снежня 2024, Чацвер, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НДЭІ Мінэканомікі: Даўно было вядома, у якім стане нашая фінансавая сістэма

13

Дырэктар навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі Сцяпан Палонік заяўляе, што ведаў пра негатыўныя наступствы крызісу на эканоміку Беларусі яшчэ два гады таму.

«Яшчэ на 8-й міжнароднай канферэнцыі па прагназаванні (увосень 2007 года) была дадзеная разгорнутая схема фінансавага крызісу і яго ўплыву на эканоміку Беларусі», - заявіў С.Палонік, выступаючы ў чацвер на 10-й міжанароднай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця», якую штогод праводзіць НДЭІ, перадае «Інтэрфакс».

«Яшчэ тады былі выказаныя меркаванні, як глабальны крызіс адаб’ецца на Беларусі, у якім стане нашая фінансавая сістэма і як яе трэба ратаваць», - сцвярджае ён.

Палонік прызнаў: «Так. Пазіцыя навукоўцаў-эканамістаў мусіла быць больш настойлівай, трэба было арганізаваць давядзенне нашых высноў да ведама ўрада. Магчыма, і не толькі ў тых абставінах». «Мы не здымаем з сябе адказнасці навукоўцаў-эканамістаў», - заявіў ён, каментуючы запозненую рэакцыю эканамічных уладаў Беларусі на выклікі глабальнага крызісу.

У той жа час ён сказаў: «Сёння мы тушым пажар крызісу, спадзяючыся, што беларуская эканоміа выйдзе з полымя, як птушка Фенікс».

Намеснік міністра эканомікі Таццяна Старчэнка, выступаючы на канферэнцыі, таксама прызналася, што ва ўлады «у гэты момант выявілася недастатковасць напрацовак, эканамічнай навукі, дакладных поглядаў на тыя працэсы, якія адбываюцца ў свеце».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках