23 снежня 2024, панядзелак, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі мы салідарныя – абрынецца любая дыктатура

4
Калі мы салідарныя – абрынецца любая дыктатура

16 кастрычніка спаўняецца чатыры гады, як у Беларусі праходзяць акцыі салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў апазіцыі. І сёння ў 18.00 беларусы прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу Менска.

Усе гэтыя гады ў нашай краіне і ў шматлікіх краінах свету людзі выходзяць на плошчы сваіх гарадоў і заклікаюць беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі і пачаць у краіне палітычныя рэформы.

«Салідарнасць – гэта пачуццё, якое можа дазволіць чалавеку заставацца сабой нават у самых нечалавечых умовах. Салідарнасць ратуе людзей, ратуе іх гонар і асабістую годнасць. Прыход на акцыю салідарнасці – гэта прамая дапамога ўсім тым, хто сёння церпіць палітычны тэрор, і падтрымка сваякоў тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе за будучыню нашай краіны. Ніводзін з нас не можа пачувацца свабодным, пакуль хоць адзін палітвязень знаходзіцца ў турме», -- заявіў напярэдадні ў інтэрв'ю сайту www.charter97.org актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусі» Максім Вінярскі. Нагадаем, што ўчора апазіцыянера арыштавалі на двое сутак за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра палітвязняў.

«Ва ўмовах супрацьстаяння любой недэмакратычнай сістэме салідарнасць – гэта найважнейшы складнік, які дапамагае актывістам дэмакратычнага руху дамагацца свабоды, справядлівасці і незалежнасці для сваёй краіны. Калі людзі салідарныя – абрынецца любая дыктатура. Людзям, якія былі ў турмах, зведалі рэпрэсіі, заўсёды важна, што іх памятаюць, што праходзяць акцыі ў іх падтрымку. Мне ў турме гэта надавала сілы, упэўненасць у тым, што ты не дарма праходзіш праз усе гэтыя выпрабаванні і трэба працягваць сваю справу», -- заявіў былы палітвязень, лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.



«Надзвычай важна, што ўсе чатыры гады «хваля» гэтых акцыяў не суціхае. Людзі, якія выходзяць на акцыі салідарнасці, выклікаюць у мяне пачуццё глыбокай пашаны. Без гэтага вырашаць праблемы палітвязняў, знікненняў, палітрэпрэсіяў было б значна больш складана. Беларусы, якія ўдзельнічаюць у акцыях салідарнасці ў нашых умовах, паказваюць прыклад асабістай мужнасці», -- упэўнены вядомая праваабаронца, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

«Я хачу выказаць падзяку ўсім за падтрымку і аказаную салідарнасць у тыя дні, калі я знаходзіўся ў турме. Пра мяне пісалі, памяталі пра маю сям'ю. Пасля таго, як я апынуўся на волі, атрымаў заснаваную Хартыяй’97 Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека. Праз гады, якія прайшлі, магу сказаць, што гэта адзіная ўзнагарода, якой я шчыра ганаруся.

Акцыі салідарнасці - гэта каласальная падтрымка палітвязню і яго сваякам. Нічога, акрамя словаў падзякі, не магу сказаць тым людзям, якія выходзілі на вуліцы і выказвалі сваю падтрымку палітвязням. Бо зусім нясоладка знаходзіцца ў турме, асабліва, калі ведаеш, што ты арыштаваны за свае палітычныя погляды.

Такія акцыі патрэбныя, пакуль у краіне існуе несправядлівасць. Неабходна паказваць сённяшнім уладам, што мы памятаем пра зніклых без вестак Ганчара, Красоўскага, Завадскага, што мы гатовыя біцца за кожнага палітвязня. Такога больш ніколі не павінна паўтарыцца», - заявіў былы палітвязень і дэпутат «палаты прадстаўнікоў» трэцяга склікання Сяргей Скрабец.

Нагадаем, што сёння ў Беларусі па-ранейшаму ёсць вязні сумлення. Гэта арыштаваныя ў лютым гэтага года ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі. Палітвязень Мікалай Аўтуховіч і раней пераследваўся за сваю актыўную барацьбу за правы прадпрымальнікаў. На думку праваабаронцаў, сёння яго бяздоказна абвінавачваюць у здзяйсненні цяжкіх злачынстваў і збіраюцца судзіць на закрытым працэсе. У знак пратэсту супраць незаконнага арышту Аўтуховіч галадаў у турме больш за 90 дзён, моцна падарваўшы здароўе.

Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі ў ліпені быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па знакамітай «справе 14-ці» - тады 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да абмежавання і пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.

У Беларусі па-ранейшаму не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999-2000 гадах лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Напярэдадні чацвёртай гадавіны правядзення ў Беларусі Дзён салідарнасці лідэры апазіцыі заклікалі беларусаў выйсці 16 кастрычніка ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска.

«Адзінае, чаго па-ранейшаму баіцца дыктатура, - гэта нашая салідарнасць. Толькі яе дэманстрацыя праз вулічныя акцыі можа прымусіць улады спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў, як гэта ўжо было раней», -- кажацца ў заяве, якую падпісалі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, старшыня «Моладзі БНФ» Андрэй Крэчка і лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Ініцыятарамі Дзён беларускай салідарнасці чатыры гады таму сталі лідэр ініцыятывы «Мы памятаем», удава зніклага ў Беларусі бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Ірына Красоўская, вядомая журналістка Ірына Халіп і моладзевы лідэр Мікіта Сасім. Ідэя праводзіць Дні салідарнасці нарадзілася пасля таго, як 16 верасня 2005 года, ва ўгодкі знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, міліцыя разагнала акцыю ў памяць зніклых і адабрала ў яе ўдзельнікаў партрэты зніклых палітыкаў і нацыянальныя сцягі. У той дзень моладзевы лідэр Мікіта Сасім узняў над галавой сваю джынсавую кашулю як знак супраціву дыктатуры.

Менск, 16 верасня 2005

Брусэль, 16 лістапада 2005

Кіеў, 16 лістапада 2005

Познань, 16 снежня 2005

Гожуў-Велькапольскі, 16 лютага 2006

ЗША, 16 лютага 2006

Польшча, 16 сакавіка 2006

Парыж, 16 красавіка 2006

Салігорск, 16 траўня 2006

Кіеў, 16 траўня 2006

ЗША, 16 ліпеня 2006

Варшава, 16 верасня 2006

Менск, Jeans Фэст, 16 верасня 2006

Менск, Jeans Фэст, 16 верасня 2006

Кракаў, 16 снежня 2006

Менск, 16 студзеня 2007

Менск, Касцёл св. Язэпа, 16 красавіка 2007

Масква, 16 красавіка 2007

Прага, 16 траўня 2007

Менск, 16 верасня 2008

Менск, 16 жніўня 2009

Менск, 16 верасня 2009

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках