24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» перамагло маскоўскі «Спартак»

14

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама» атрымала трэцюю перамогу запар.

Як паведамляе «Салідарнасць», менская каманда перамагла «Спартак» з лікам 3:2.

Шайбы: 1:0 — Хювенен (Пелтанен), 10.14-бал. 1:1 — Баранка (Каблукоў, Заварухін), 17.24. 2:1 — Хювенен (Пелтанен, Шэўц), 43.18. 2:2 — Лямін (Цыбак, Баранка). 3:2 — Мялешка (Шэўц), 51.34-бал.

Хоць, відавочна, што гасцям жудасна не хацелася з'яжджаць з Менска з пустымі рукамі. Спартакоўцы нядрэнна камбінавалі, аднак Мезін у «рамцы» быў бездакорны. Акрамя таго, у масквічоў не знайшлося ўласнага Хювенена, які, двойчы прымусіўшы капітуляваць галкіпера расейскага клуба Кочнева, быў уганараваны спецыяльным прызам.

Пасля 14 матчаў на рахунку «Дынама» 20 балаў (6 перамогаў у асноўны час, 1 па булітам і 7 паразаў у асноўны час, 34 закінутых і 38 прапушчаных шайбаў). 10 кастрычніка менскі клуб выйграў у Чэлябінску ў «Трактары» — 6:4, а 12 кастрычніка — у Екацерынбурзе ў «Аўтамабіліста» — 3:1.

Наступны матч «Дынама» згуляе 20 кастрычніка дома з «Амурам».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках