26 снежня 2024, Чацвер, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Ажароўскі: Беларускія ўлады займаюцца адкрытым падманам грамадскасці

41
Андрэй Ажароўскі: Беларускія ўлады займаюцца адкрытым падманам грамадскасці

Пасля вызвалення з Астравецкага ІЧУ расейскі фізік даў эксклюзіўнае інтэрв’ю сайту www.charter97.org.

Нагадаем, што эколаг быў арыштаваны на грамадскіх слуханнях з нагоды будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, якія адбыліся 9 кастрычніка ў Астраўцы. За тое, што Андрэй Ажароўскі спрабаваў пранесці ў залю «Крытычныя водгукі да «Заявы пра магчымае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС», яго абвінавацілі ў здзяйсненні «дробнага хуліганства» і арыштавалі на 7 сутак.

-- Андрэй, чаму, на вашу думку, вас арыштавалі на гэтых слуханнях?

-- Відавочна, што супраць мяне была ўчынена правакацыя. І гэта сведчыць пра тое, што арганізатары слуханняў настолькі баяліся, што мы агучым адкрыты падман, сфальсіфікаваныя імі дадзеныя пра ацэнку АЭС у Беларусі, што яны вырашылі выкарыстаць супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, якія напісалі па загадзе, што я здзейсніў хуліганства.

Гэтыя супрацоўнікі ў цывільным спрабавалі не дапусціць мяне ў залю слаханняў, хаця я быў зарэгістраваны як удзельнік. Абсурд у тым, што ў пастанове суда мае правапарушэнне апісана як «спроба прарвацца на грамадскія слуханні».

Пры гэтым дзейнічалі міліцыянеры як бандыты. Я толькі ў судзе даведаўся, што людзі ў цывільным, якія мяне схапілі, аказваецца, супрацоўнікі міліцыі. Што я мусіў быў думаць пры арышце? Выкрадання ніхто не адмяняў. З такім прававым бязмежжам я ніколі не сутыкаўся – ні ў сваёй краіне, ні ў вашай. Такія правакацыя – гэта нейкае беларускае новаўвядзенне.

-- Як вы ўвогуле ацэньваеце гэта мерапрыемства -- «грамадскія слуханні» з нагоды будаўніцтва ў Беларусі АЭС?

-- Згодна з міжнароднымі стандартамі – гэта не слуханні. Гэта правядзенне прыхільнікамі атамнай энергетыкі схода ў Астраўцы з удзелам працоўных калектываў. Многіх незалежных экспертаў у залю слуханняў увогуле не пусцілі, не давалі слова большасці праціўнікам АЭС, мяне арыштавалі за тое, што я спрабаваў пранесці навуковыя даследаванні. Замест гэтага залю запоўнілі спецыяльна прывезенымі людзьмі.

Ведаеце, што мяне ўразіла? Зала вельмі моцна кантралявалася супрацоўнікамі, відаць, міліцыі, у цывільным. Яны пільна назіралі за тым, што адбываецца, а у іх вушах тарчалі сродкі сувязі. Начальнік РАУС Дамуч сідзеў у залі з бэйджам «Аргкамітэт» і большую частку часа не пускаў і адштурхоўваў людзей.

Вось такія метады ўжываюць тут. У Расеі, прынамсі, пакуль не ладзяць такіх паказаў. Хаця, магчыма, і ў нас да наступных слуханняў будуць рабіць гэтаксама. Бяцца яны – у гэтым уся справа.

-- А чаго так баяліся беларускія ўлады?

--Усім зразумела, што грамадскія слуханні – не толькі рэклама атамнай энергетыкі, на іх можа быць выкрыты падман. А мы ў сваіх «Крытычных водгуках адносна папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС» заявілі – беларускія ўлады займаюцца прамым падманам грамадскасці.

Перадусім, мне здаецца, яны баяліся, што мы распавядзем, што яны ў тысячы разоў занізілі памеры аварыйнага выкіду, напрыклад, цэзія-137. Мы параўноўвалі з міжнароднымі аналагамі, як ацэньваюць гэтыя памеры на АЭС у Фінляндыі, якая будуецца. Высветлілася, што ў фінаў адлегласць уздзеяння – 1000 кіламетраў, а ў Беларусі, ідучы на падлог, сказалі, што ўздзеянне магчымае на адлегласці трох кіламетраў! Дарэчы, зусім побач мяжа з Літвой, а рэальная адлегласць уздзеяння – амаль да Смаленска.

-- Навошта тады ўлады ўвогуле праводзілі гэтыя слуханні?

--Слуханні праводзіліся для «птушачкі», каб паказаць фармальнае прытрымліванне закона. Яны хацелі паказаць, што Беларусь выконвае Архускую канвенцыю і канвенцыю ЭСПА. Але паводле міжнародных стандартаў – гэта не грамадскія слуханні! Залю запоўнілі спецыяльна запрошанымі людзьмі, каб працягваць хлусіць. Па форме ўсё правільна, па сутнасці – здзек.

-- У якіх умовах вам давялося адбываць арышт?

-- Я сідзеў у ізалятары часовага ўтрымання Астравецкага РАУС. Два чалавекі ў камеры – суседам быў мясцовы селянін. Было вельмі халодна, пара ішла нават з рота, яле я ведаю, што тады яшчэ ва ўсёй краіне ацяпленне не ўключылі. Мяне ўратавала, што мае сябры перадалі цёплыя рэчы, а то мяне арыштавалі ў адным пінжаку і кашулі. І самае галоўнае, што перадалі спальнік, бо іначай можна было змерзнуць. Увогуле адносіны ў ізалятары былі паважнымі, незневажльнымі. Ежа нармалёвая, праўда, за яе давялося заплаціць. Мяне гэта здзівіла, бо ў Расеі дзяржава бярэ на сябе клопат аб арыштантах.

-- Якой вам падалася беларуская Феміда падчас судовага працэсу, які адбыўся над вамі?

-- Міліцыянты ў цывільным перашкаджалі доступу ў будынак суда сведак і праваабаронцаў. Аднаго чалавека літаральна выкінулі з суда сілай – падаючы, ён стукнуўся галавой аб жалезную агароджу. Гэтыя людзі ў цывільным ўчынілі ў судзе сапраўдную цісканіну.

На працэсе было відаць, што суддзя Янкоўскі разумее, што ў маіх дзеяннях няма складу злачынства. У паказанні міліцыянтаў было сказана, што я спрабаваў прайсці на слуханні, але гэта не злачынства, у мяне былі з сабой матэрыялы – гэта таксама не крымінал, я патрабаваў прадстаўнікоў аргкамітэта – і гэта не злачынства! Але пасля гэтага на мяне напалі людзі ў цывільным і прывалаклі ў суд. Міліцыянты назвалі мае паводзіны «абуральным». Гэта і стала падставай для майго арышту.

Суддзя задаваў навадныя пытанні. Напрыклад, ён пытаў: «Ці былі паводзіны грамадзяніна Ажароўскага абуральнымі?» А міліцыянты радасна адказвалі: «Так! Так!».

Я не хачу выказваць непавагі да суду, але я не магу сказаць, што суд паставіўся крытычна да паказанняў сведак – гэтых дзіўных людзей, перапранутых у цывільнае, якія напалі на мяне, не называючы сябе і не прад'яўляючы ніякіх дакументаў.

Я падаў скаргу ў абласны суд на рашэнне раённага суда, але, думаю, наўрад абласны суд прыме аб'ектыўнае рашэнне, хутчэй за ўсё, праштампуе рашэнне Астравецкага суда, бо ў адваротным выпадку ім прыйдзецца прасіць прабачэнне і прызнавацца ў поўным зневажанні закона.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках