25 снежня 2024, Серада, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютная выручка прадпрыемстваў знізілася на 41,5%

5

Аб'ём валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў у студзені-жніўні 2009 года склаў $15485.70 млн.

Такім чынам валютная выручка знізілася на 41,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года, паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.

Выручка ад экспарту тавараў паменшылася на 44,6% да $13138.20 млн. і склала 84,4% ў агульным аб'ёме валютнай выручкі. Выручка ад экспарту паслуг знізілася на 9,2% да $2150.20 млн., на яе долю прыйшлося 13,9% у агульным аб'ёме выручкі. Выручка ад унутранага гандлю за валюту знізілася на 60% і склала $138.40 млн. Іншыя паступленні склалі $59,1 млн., павялічыўшыся ў 2,3 разы.

Паводле дадзеных Нацбанка, 29,8% усёй валютнай выручкі забяспечана за рахунак паставак у Расею. У прыватнасці, выручка ад экспарту ў Расею склала 4618.40 млн., знізіўшыся на 43,7% у параўнанні з студзенем-жніўнем 2008 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках