24 снежня 2024, aўторак, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: Рэжым Лукашэнкі больш не заігрывае з Еўразвязам

5

Жорсткі разгон мірных акцый апазіцыі з’яўляецца сігналам Еўразвязу, што ўлады не збіраюцца адмаўляцца ад рэпрэсій, заяўляюць праваабаронцы.

16 кастрычніка ў Дзень салідарнасці менскі АМАП правёў самы імклівы і жорсткі разгон мірнай акцыі за апошні час. Супрацоўнікі міліцыі брутальна збівалі актывістаў апазіцыі, закідваючы іх у аўтобус. У дачыненні да журналістаў ужывалася сіла – прадстаўнікоў СМІ адштурхоўвалі, выхоплівалі апаратуру падчас выканання імі прафесійных абавязкаў.

Як заявіў у інтэрв’ю сайту www.charter97.org праваабаронца Валянцін Стэфановіч, такія дзеянні беларускіх уладаў ёсць сігналам Еўразвязу.

«Улады працягваюць практыкаваць гвалт і ігнараваць правы чалавека, -- заяўляе праваабаронца. – Людзі выйшлі на вуліцу, выказаць сваё стаўленне да сітуацыі ў Беларусі. Іх затрымалі і збілі, правы былі парушаны. Паводзіны ўладаў носяць дэманстратыўны характар. Гэта сігнал не толькі беларускаму грамадству, але і міжнароднай супольнасці, што ўлады не збіраюцца змагацца за паляпшэнне клімату ў галіне правоў чалавека. Яны паказваюць, што будуць працягваць жорсткую карную палітыку. А значыць, свабода мірных сходаў у Беларусі немагчыма ні ў тэорыі, ні на практыцы. Беларускі рэжым абраў такі метад «камунікацыі» з Еўропай. Калі ў пачатку «дыялогу» улады яшчэ спрабавалі неяк заігрываць з ЕЗ, не затрымлівалі ўдзельнікаў акцый, не збівалі іх, то апошнія акцыі 9 і 16 верасня, а таксама падзеі 16 кастрычніка паказалі іншы «твар» беларускага рэжыма. Відавочна, яны не хочуь нармалізаваць адносіны з Еўразвязам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках