23 снежня 2024, панядзелак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: «Утрыманне ў турме на Акрэсціна -- гэта катаванне»

6

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі правёў двое сутак у турме за распаўсюджванне інфармацыі пра палітвязняў.

Пра ўмовы ўтрымання ён распавёў сайту «Еўрапейская Беларусь»:

«Умовы ўтрыманні вельмі цяжкія. Было вельмі халодна. Відаць, у выхаваўчых мэтах у калідорах адчынялі вокны, дадаткова робячы скразняк. Ацяпленне не ўключанае. Такое ўтрыманне – катаванне. Стаўленне было зусім хамскім. Прычым не толькі да мяне, але і да ўсіх арыштаваных. Адміністрацыя турмы знаёміць усіх, хто паступіў, з правіламі ўтрымання і патрабуе іх няўхільнага выканання. Аднак правы арыштаваных, прапісаныя ў тых жа правілах, не выконваюцца. Так, на патрабаванне аб штодзённым гадзінным шпацыры ідзе адгаворка пра тое, што ў іх няма панадворка, які ахоўваецца. Але гэта, прабачце, не мая праблема.

Яшчэ адзін прыклад: у камеры нельга гуляць у самаробныя шахматы, шашкі і іншыя самаробныя гульні, зробленыя з паперы ці іншых падручных матэрыялаў. Пры ператрусе іх забіраюць. Але ў правілах напісана, што яны абавязаныя выдаваць шашкі, шахматы і іншыя гульні на запатрабаванне арыштаваных. На такое запатрабаванне таксама ідзе адгаворка, што настольных гульняў у іх няма. Мне таксама заявілі: «Ты ж ведаў, куды ішоў». Атрымліваецца, кожны чалавек, ідучы па вуліцы, павінен несці з сабой шахматы, некалькі кнігаў і паболей цёплых рэчаў на выпадак арышту па падробленым абвінавачванні... Утрыманне мае на мэце тое, каб чалавеку там было максімальна дыскамфортна.

Што датычыць прычыны арышту, дык тут застаецца мала месца для фантазіі. Яна дастаткова дакладна апісаная ў пастанове суду. Там напісана, што я быў арыштаваны «...у мэтах папярэджання здзяйснення новых правапарушэнняў, як самой асобай, так і іншымі асобамі». Іншымі словамі, я быў арыштаваны для таго, каб не змог выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках