23 снежня 2024, панядзелак, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства аказвае ціск на жонку палітвязня Аўтуховіча

8

Ад Алены Аўтуховіч патрабуць, каб яна давала паказанні ў якасці сведкі супраць свайго мужа.

Следчы па «ваўкавыскай справе» Віталь Клачко адмаўляецца выдаць юрысту Алегу Воўчаку генеральную даверанасць сям’і Аўтуховічаў на вядзенне спраў. Больш за тое, ён патрабуе ад Алены Аўтуховіч з’явіцца на допыт для дачы паказанняў, даваць якія жанчына супраць свайго мужа адмовілася, і прадставіць даведку пра стан здароўя.

Праваабаронца Алег Воўчак лічыць дзеянні следства поўным беззаконнем, паведамляе «Белорусский партизан».

«Алена Аўтуховіч адмовілася яшчэ на пачатку гэтай справы даваць паказанні супраць сябе і сваіх блізкіх сваякоў, -- заяўляе Алег Воўчак. -- Натуральна, нічога супрацьзаконнага яна не здзейсніла - кожны грамадзянін Беларусі, паводле Канстытуцыі, паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, мае права не даваць паказанні супраць сябе і сваіх блізкіх. І ніхто не мае права выклікаць сваякоў паўторна».

Паводле словаў Алега Воўчака, 30 верасня ў офіс, дзе працаваў Мікалай Аўтуховіч, прышоў ліст ад следчага. У ім было сказана, што жонка палітвязня павінна з'явіцца да следчага, даць паказанні ў якасці сведкі і прынесці даведкі аб стане яе здароўя.

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі затрыманыя Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ваўкавыскім прадпрымальнікам было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Ваўкавыскага прадпрымальніка Юрыя Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня яму паведамілі, што супраць яго спынена крымінальная справа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках