26 снежня 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар падпісаў пагадненне аб карных сілах АДКБ

17
Беларускі дыктатар падпісаў пагадненне аб карных сілах АДКБ

Пакет дакументаў аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання, падпісаны Лукашэнкам, паступіў у сакратарыят Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

«У пакет дакументаў уваходзіць пагадненне аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ, рашэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ аб складзе КСАР АДКБ і два дакументы, што тычацца штатнай структуры ўласна Сакратарыята і Аб’яднанага штаба: рашэнне аб змяненні колькасці і структуры Сакратарыята АДКБ і дакумент аб змене структуры і дадатковых функцыях Аб’яднанага штаба АДКБ», - сказаў «Інтэрфаксу-АВН» у аўторак старшыня Сакратарыята.

Ён нагадаў, што раней, 14 чэрвеня 2009 года, дадзены пакет дакументаў быў падпісаны на Савеце калектыўнай бяспекі АДКБ кіраўнікамі Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана. «Узбекістан тады выказаў асобую пазіцыю па шэрагу пунктаў, а дэлегацыя Рэспублікі Беларусь не прыбыла на паседжанне Савета калектыўнай бяспекі з прычыны так званай «малочнай вайны», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго словаў, такім чынам, Лукашэнка цалкам выканаў сваё абяцанне падпісаць дакументы, пра што ён заявіў у першых лічбах кастрычніка на сустрэчы з расейскімі журналістамі.

«Лукашэнка таксама падпісаў і іншыя дакументы, якія былі разгледжаны на чэрвеньскай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ», - сказаў суразмоўца агентцва. Гэта, у прыватнасці, - Пагадненне аб асноўных прынцыпах стварэння сістэмы скрытага кіравання сіламі і сродкамі сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ; рашэнне «Аб асноўных напрамках дзеяння дзяржаў-чальцоў АДКБ па фармаванні сістэмы калектыўнага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі на перыяд да 2012 года»; рашэнне «Аб Плане дзеянняў дзяржаў-чальцоў АДКБ па фармаванні калектыўнай сістэмы супрацьдзеяння незаконнай міграцыі грамадзян трэціх краін на перыяд да 2012 года» і іншыя.

Рашэнне аб стварэнні КСАР АДКБ было прынята на саміце арганізацыі 4 лютага 2009 года ў Маскве.

КСАР прызначаныя быццам для абароны тэрытарыяльнай цэльнасці, суверэнітэта і забеспячэння бяспекі, пераадолення буйнамаштабных крызісных сітуацый на тэрыторыі краін АДКБ. У мірны час КСАР будуць знаходзіцца ў месцах сваёй сталай дыслакацыі на нацыянальных тэрыторыях, а ў асаблівы перыяд будуць выкарыстоўвацца ў адпаведнасці з рашэннямі Савета калектыўнай бяспекі.

Як ужо паведамляў сайт www.charter97.org, пры стварэнні КСАР АДКБ Аляксандр Лукашэнка адмовіўся падпісаць адпаведнае пагадненне. Эксперты сцвярджалі, што такім чынам ён помсціў Расеі за забароны на ўвоз беларускага малака.

Лукашэнка не стаў падпісваць пагадненне нават пасля таго, як расейска-беларуская малочная вайна скончылася, і адносіны паміж Масквой і Менскам пачалі наладжвацца. 29 верасня падчас іншых буйных сумесных вучэнняў - «Захад-2009», якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, ён меў размову з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, пасля чаго паабяцаў не толькі ўсё падпісаць, але і ўзначаліць АДКБ.

Незалежныя эксперты ўпэўненыя, што КСАР ствараецца, перш за ўсё, для ўціску народных пратэстаў ва ўмовах крызісу ў краінах-удзельніцах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

У АДКБ уваходзяць Расея, Казахстан, Беларусь, Кыргызстан, Таджыкістан, Арменія і Узбекістан.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках