24 снежня 2024, aўторак, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малады Фронт» чакае ад амбасадара Нямеччыны тлумачэнняў

20

20 кастрычніка на сайце радыёстанцыі «Нямецкая хваля» было змешчана інтэрв’ю з амбасадарам Нямеччыны ў Беларусі Гебхардтам Вайсам.

Адказваючы на пытанне аб пазіцыі Еўразвяза у пытанні палітвязняў, спадар Вайс дазволіў сабе заявіць наступнае: «Трэба сказаць, што на дадзеным этапе паводле прызнаных міжнародных стандартаў палітычных вязняў у краіне, як гэта было да жніўня 2008 года, няма. Зараз ёсць праблемы з людзьмі, які займаліся бізнэсам і за выказванне сваіх перакананняў атрымалі суровыя пакаранні, у пэўным сэнсе, незвычайныя для еўрапейскай прасторы. І Amnesty International тут ужо кажа пра вязняў сумлення».

У сувязі з гэтым арганізацыя «Малады Фронт» выступіла з заявай, у якой адзначаецца, што ў дакументах «Міжнароднай амністыі», на якія спасылаецца Вайс, дадзена вызначэнне «палітычнаму вязню».

«Палітычным вязнем называецца любы вязень, у справе якога прысутнічае важкі палітычны элемент. Такімі могуць быць: матывацыя дзеянняў вязня, самі дзеянні ці прычыны, што пабудзілі ўлады адправіць яго за краты. Калі кажуць «палітычны вязень», маюцца на ўвазе як вязні сумлення, так і асобы, што прыбеглі да крымінальна-каральнага гвалту, ці абвінавачаныя ў здзяйсненні іншых відаў злачынстваў».

«Нагадаем, у траўні 2009 года «Міжнародная амністыя» прызнала вязнямі сумлення 11 маладых людзей – фігурантаў знакамітай «справы 14-ці», сярод якіх быў і Арцём Дубскі. Такім чынам, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, у Беларусі як мінімум 11 палітвязняў, частка з якіх знаходзіцца за мяжою, не маючы магчымасці вярнуцца ў краіну без верагоднасці арышту і зняволення па палітычных матывах», -- гаворыцца ў заяве «Маладога Фронта».

У сувязі з гэтым «Малады Фронт» просіць спадара Вайса публічна:

1) Растлумачыць выказванне пра адсутнасць палітвязняў у Беларусі і прывесці міжнародныя дакументы, на якія спадар Вайс абапіраўся, робячы такую выснову.

2) Растлумачыць выраз: «Што ж тычыцца Арцёма Дубскага, то тут я яшчэ не змог прыйсці да заключнай высновы. Трэба ўсё ж улічваць, што ён у пэўны момант не выконваў правілы рэжыму адбыцця пакарання. І таму лепш думаць пра рух наперад».

Ці значыць гэта адкрытае прызнанне амбасадарам Нямеччыны таго, што ў «дыялогу» ЕЗ і уладаў Беларусі пытанне палітвязняў – другаснае і не патрабуе тэрміновага вырашэння?

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках