22 снежня 2024, Нядзеля, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Менскі АМАП сапраўды шмат што пераняў у немцаў – толькі ў гестапаўцаў

34
Зміцер Бандарэнка: Менскі АМАП сапраўды шмат што пераняў у немцаў – толькі ў гестапаўцаў

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» пракаментаваў заяву намесніка міністра МУС пра прымяненне нямецкіх «ноў-хаў».

Як паведаміў учора намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі Яўген Полудзень, Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі распрацавала для журналістаў «новы парадак працы падчас правядзення вулічных акцыяў». Паводле яго словаў, інструкцыя абапіраецца на досвед нямецкай паліцыі.

Полудзень сцвярджае, у Германіі прэса не мае права фатаграфаваць і здымаць на відэа твары паліцыянтаў і ўдзельнікаў дэманстрацыі. Дапускаецца толькі агульны план. Гэты досвед, атрыманы падчас паездак у Германію, збіраюцца пераняць беларускія сілавікі.

«Я ужо казаў, што намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі палкоўнік Полудзень – чалавек або некампетэнтны або свядом хлусіць, -- заявіў сайту «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка. -- Яго апошняе выказванне пра тое, што перашкаджэнне працы журналістаў пры разгоне вераснёўскіх і кастрычніцкіх акцыяў у Менску, ёсць рэалізацыя перадавога досведу працы паліцыянтаў ФРГ, толькі пацвярджае гэта. А яго заява пра тое, што ў далейшым на акцыях апазіцыі журналісты змогуць здымаць толькі тое, што ім дазволяць міліцыянты ў сініх і чырвоных камізэльках, азначае, што гэты высокапастаўлены міліцэйскі чын выхоўвае ў сваіх падначаленых поўную пагарду да законаў, у прыватнасці, да закона аб СМІ.

Мне падаецца, што Полудзень проста «абмовіўся па Фрэйдзе», калі заяўляў пра пераняццё нямецкага досведу. Бо нездарма амапаўцы і міліцыянты Цэнтральнага РУУС, якія збівалі і катавалі мяне і маіх паплечнікаў пасля разгону апошніх акцыяў, крычалі, што ў першую чаргу міліцыя – гэта карная арганізацыя. Мая бабуля Бандарэнка Еўдакія Зосімаўна падчас вайны месяц правяла ў засценках гестапа як жонка партызанскага камандзіра і толькі цудам пазбегла смерці. Тое, што ёй прыйшлося перажыць, не перадаць ніякімі словамі.

У адным з выпускаў беларускага часопіса «Спецназ» быў апублікаваны «Кодэкс гонару афіцэраў нацысцкай арміі», напісаны ашалелым фюрэрам, як узор паводзінаў для службоўцаў беларускіх спецпадраздзяленняў. І хай не хітруе Полудзень, што беларуская міліцыя вучыцца ў паліцыянтаў ФРГ. На практыцы беларускія грамадзяне часта сутыкаюцца менавіта з почыркам гестапа і не толькі на масавых акцыях. Бо, як казаў Аляксандр Лукашэнка, «не ўсё толькі дрэннае ў гісторыі было звязанае з вядомым Адольфам Гітлерам». А рыба, як вядома, гніе з галавы».

Так у Беларусі збіваюць журналістаў – фотакарэспандэнт газеты «Наша Ніва» Андрэй Лянкевіч

Адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Зміцер Бародка збіты АМАПам падчас разгону акцыі салідарнасці (16 лютага 2009 года, Менск)

Вінцук Вячорка спрабуе абараніць свайго сына Франака ад азвярэлых амапаўцаў падчас акцыі, прысвечанай гадавіне выкрадання Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. (16 верасня 2008 года, Менск).

Супрацоўнікі АМАПа заносяць у аўтобус збітага лідэра "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча (25 сакавіка 2008 года, Менск)

Усё гэта палкоўнік Полудзень хоча забараніць здымаць журналістам.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках