7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусьфільм» вырашыў адсудзіць у Расеі «Корцік» і «Прыгоды Бураціна»

16

Кінастудыя «Беларусьфільм» мае намер падаць іск у Арбітражны суд Масквы з мэтай абароны сваіх правоў на савецкія кінастужкі беларускай вытворчасці.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў прэс-службе кінастудыі.

«У архівах Расеі захоўваецца каля 600 фільмаў, (170 з іх знаходзіцца ў Дзяржтэлерадыёфондзе РФ), маёмасныя правы на якія належаць нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», а значыць, з’яўляюцца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь. Законнае вяртанне нацыянальнай інтэлектуальнай уласнасці патрабуе актывізацыі з боку дзяржаўных органаў і службаў. Праблема вырашаецца вельмі павольна. «Беларусьфільм» мае намер самастойна падаць іск у Арбітражны суд Масквы з мэтай абароны законных правоў нацыянальнага кінематографа і прадухілення незаконнага выкарыстання аб’екта інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь», заявілі ў прэс-службе.

Там таксама падкрэслілі, што ў СССР зыходныя матэрыялы ўсіх створаных фільмаў перадаваліся на захаванне ў архівы, якія зараз тэрытарыяльна знаходзяцца ў Расеі.

Сітуацыю, якая склалася, у прэс-службе кінастудыі назвалі «дзяржаўным рэйдэрствам з боку Дзяржтэлерадыёфонда Расеі».

«Упершыню прэцэдэнт дзяржаўнага рэйдэрства ўзнік у адносінах мастацкага фільма «Прыгоды Бураціна», «знятага ў 1975 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» і які належыць ёй», адзначылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася раней, прадстаўнікі Дэпартамента па кінематаграфіі міністэрства культуры Беларусі звярталіся да расейскіх калег з патрабаваннем вырашыць пытанне па вяртанні ў Беларусь зыходных матэрыялаў кінастужак, створаных «Беларусьфільмам» падчас існавання СССР.

«Беларусьфільмам», у прыватнасці, былі знятыя такія стужкі як «Корцік», «Бронзавая птушка», Рыжы, сумленны, закаханы», «Белыя росы», «Ідзі і глядзі».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках