Чавес заклікаў венесуэльцаў мыцца па тры хвіліны і не спяваць у душы
34- 23.10.2009, 16:33
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес лічыць, што гэта зможа дапамагчы Венесуэле вырашыць праблемы з пастаўкамі электраэнергіі, якія пачаліся ў краіне.
У Венесуэле цягам апошніх гадоў здарыліся некалькі буйных энергааварый, з-за недастатковых інвестыцый у рамонт ГЭС, узровень вады ў іх рэзка знізіўся, што прывяло да сітуацыі, якая склалася, перадае «Reuters».
Чавес звярнуўся з просьбай да ўрада і кіраўнікоў кампаній неадкладна скараціць выкарыстанне энергіі на 20%.
Звяртаючыся да грамадзян, лідэр краіны сказаў: «некаторыя людзі спяваюць па паўгадзіны ў душы. Тры хвіліны больш чым дастаткова. Я засякаў, тры хвіліны, і я не пахну».
Прэзідэнт таксама адзначыў у сваім выступе, які быў паказаны па мясцовым тэлебачанні, што «джакузі і камунізм несумяшчальныя». «Зараз не час джакузі», - падсумаваў Чавес.