27 снежня 2024, Пятніца, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрыемствы прымусяць гандляваць у інтэрнэце

6

Стварэнне ўласных інтэрнэт-крамаў падвысіць рэалізацыю прадукцыі, лічаць чыноўнікі.

Меркаванне пра тое, што менскім прадпрыемствам патрэбныя інтэрнэт-крамы, 26 кастрычніка заявіў выконваючы абавязкі старшыні Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька, паведамляе БелТА.

Як заявіў чыноўнік, стварэнне ўласных інтэрнэт-крамаў падвысіць рэалізацыю прадукцыю камунальных прадпрыемстваў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сталіцы, незалежна ад формы ўласнасці.

«Гэтай працай трэба займацца і ўносіць прапановы па арганізацыі інтэрнэт-крамаў на дзяржаўны ўзровень», - сказаў выконваючы абавязкі старшыні Менгарвыканкама.

Ён даручыў службам гарвыканкама падрыхтаваць прапановы да 10 лістапада. Адказваць за выкананне будуць: упраўленне гандлю, галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку сумесна з галоўным статупраўленнем горада і падатковай службай.

Акрамя гэтага, Менгарвыканкам хоча ўключыць у афіцыйную статыстыку горада і тыя інтэрнэт-крамы, якія ўжо працуюць у сталіцы. А іх каля 2 500.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках