26 снежня 2024, Чацвер, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў Беларусі працягваюць расці, а інфляцыя ў 10 разоў абганяе еўрапейскую

3

Афіцыйная інфляцыя ў Беларусі ў студзені-верасні 2009 года склала 7,9%, а ў краінах ЕЗ – у сярэднім 0,8%.

Пры гэтым апярэдзілі нашую краіну па інфляцыі Украіна, дзе рост спажывецкіх коштаў з пачатку года склаў 9,1%, і Расея – 8,1%. Пра гэта сведчыць інфармацыя Расстата, падрыхтаваная на аснове дадзеных Еўрастата і нацыянальных статыстычных службаў, паведамляе АФН.

Пры гэтым у Беларусі ў верасні зафіксаваная інфляцыя ў 0,3%, у той час як у краінах ЕЗ спажывецкія кошты не змяніліся. У Расеі ў верасні спажывецкія кошты таксама не змяніліся.

У шэрагу дзяржаваў назіралася зніжэнне коштаў. Так, у Нямеччыне, Бельгіі, Ірландыі, Чэшскай Рэспубліцы, Латвіі кошты на спажывецкім рынку знізіліся ў сярэднім на 0,3-0,5% у параўнанні з папярэднім месяцам.

Адзначым, што прыведзеныя звесткі – афіцыйныя. Паводле інфармацыі незалежных экспертаў, інфляцыя ў Беларусі значна вышэй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках