27 снежня 2024, Пятніца, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмовілася праводзіць на сваёй тэрыторыі вучэнні СНД

5

Планавалася, што ва Украіне пройдуць вучэнні па супрацьдзеянню радыёлагічнаму тэрарызму.

Аднак украінскія ўлады адмовілі дзяржавам СНД у правядзенні на яе тэрыторыі гэтых вучэнняў. У Кіеве гэты крок матывавалі адным з палажэнняў Канстытуцыі Украіны, якое забараняе прысутнасць замежных спецсуб’ектаў на тэрыторыі гэтай рэспублікі. Пра гэта, як паведамляе NEWSru.com, заявіў кіраўнік антытэрарыстычнага цэнтра (АТЦ) СНД генерал-палкоўнік міліцыі Андрэй Новікаў журналістам у Маскве.

«Менавіта таму вучэнні па папярэджанні радыёлагічнага тэрарызма пройдуць у чацвер, 29 кастрычніка, у Падмаскоўі на тэрыторыі ДУП МасНВА «Радон» у Сергіевым Пасадзе Маскоўскай вобласці», - сказаў генерал.

Паводле яго словаў, падчас вучэнняў будзе праведзена вучэбная контртэрарыстычная аперацыя па вызваленні заложнікаў і нейтралізацыі тэрарыстаў, якія захапілі аўтатранспарт з радыёактыўнымі адходамі на маршруце транспарціроўкі.

«На жаль, Украіна адмовіла ў правядзенні падобнага мерапрыемства і мы наўзамен вучэнняў праводзім у Маскве міжнародную канферэнцыю па праблеме папярэджання радыёлагічнага тэрарызму», - сказаў Новікаў.

Канферэнцыя праходзіць у рамках 8-й Міжнароднай выставы сродкаў забеспячэння бяспекі дзяржавы «Інтэрпалітэх-2009». У працы канферэнцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі службаў Азербайджана, Арменіі, Расеі, Беларусі, Казахстана, Кыргызтана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, Узбекістана, а таксама арганізацыі АДКБ, ШАС і МУС, МЗС, МНС, Расатама РФ і ўрада Масквы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках