7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замяталін: «Трэба здымаць добрае кіно пра рэальнае жыццё ў рэспубліцы»

35

Беларускі кіраўнік 29 кастрычніка сустрэўся з генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімірам Замяталіным.

Лукашэнка і Замяталін абмеркавалі стан і развіццё беларускага кінематографа. Беларускі кіраўнік запатрабаваў ад кіраўніка кінастудыі здымаць прыбытковыя фільмы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзяржава заўсёды будзе надаваць пільную ўвагу развіццю кінематографа, бо гэты від мастацтва мае для грамадства найважнейшае значэнне, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

На сустрэчы было паднята пытанне ўкладання бюджэтных сродкаў у кінавытворчасць. Беларускі кіраўнік падкрэсліў сваё асноўнае патрабаванне пра тое, што «кіно павінна прыносіць прыбытак».

Лукашэнка выказаў сваё меркаванне адносна таго, што мусіць здымацца на кінастудыі і ў якім аб'ёме.

«Кінастудыя на сённяшні дзень мае ўсе магчымасці здымаць добрае кіно: пра рэальнае жыццё ў рэспубліцы, пра сучаснасць, беларускае грамадства, людзей Беларусі - і рабіць такія фільмы, за якія б не было сорамна ні «Беларусьфільму», ні краіне», - сказаў Уладзімір Замяталін па выніках працоўнай сустрэчы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках