24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На шклозаводзе «Нёман» - па-ранейшаму чатырохгадзінны працоўны дзень

Працоўныя буйнога бярозаўскага шклозавода не задаволеныя сваім становішчам і не выключаюць правядзенне стыхійных акцый пратэсту.

Паводле загада адміністрацыі шклозавода «Нёман» (г.Бярозаўка), да канца гэтага года працягнуты скарочаны рэжым працы для часткі працоўнага калектыва, паведамляе «Радыё Рацыя».

Чатырохгадзінны рэжым працы дзейнічае на прадпрыемстве з ліпеня 2009 года, паводле афіцыйнай версіі, у сувязі з немагчымасцю своечасовага рамонту абсталявання.

Ужо працяглы час буйны шклозавод «Нёман» знаходзіцца ў цяжкім эканамічным становішчы, а адсутнасць сродкаў вымушае кіраўніцтва прадпрыемства прымаць такія непапулярныя захады, як скарочаны працоўны дзень.

Працоўныя прадпрыемства незадаволеныя сваім становішчам і не выключаюць правядзенне стыхійных акцый пратэсту.

Незапатрабаванасць прадукцыі бярозаўскіх шклотавараў з’яўляецца галоўнай прычынай адсутнасці сродкаў, недахоп якіх кампенсуецца банкаўскімі крэдытамі. Аднак, у сувязі з неплацежаздольнасцю прадпрыемства, банкі адмаўляюцца выдаткоўваць крэдыты нават пад заклад маёмасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках