8 траўня 2024, Серада, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі чакае ад беларускіх уладаў рэформы

5

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі і Украіне адзначыў, што ўлады павінны зрабіць больш для паляпшэння дэмакратычнага клімата ў Беларусі.

Жозэ Мануэль Пінту Тэйшэйра адзначыў пэўны прагрэс у дэмакратызацыі Беларусі. Як паведамляе БелаПАН, пра гэта ён заявіў 5 кастрычніка ў Ветцы (Гомельская вобласць), адказваючы на пытанні журналістаў.

«Апошнім часам мы адзначаем некаторыя паляпшэнні ў сферы палітычных вязняў, свабоды СМІ і няўрадавых арганізацый. Але ў нас больш чаканняў. Мы спадзяемся, што ўлады зробяць больш. Разам з тым супрацоўніцтва еўрапейскіх структур з Беларуссю у некаторых сферах стала больш актыўным»,— адзначыў Тэйшэйра.

«Я перакананы, што візіты ў Беларусь высокапастаўленых чыноўнікаў Еўразвяза – еўракамісара, міністра замежных спраў Італіі Франко Фраціні, а таксама візіты Лукашэнкі ў Літву і Ватыкан, - сведчаць пра жаданне еўрапейцаў да паляпшэння адносінаў з Беларуссю», — заявіў Тэйшэйра.

Аднак паводле яго словаў, рашэнне па змяненні палітыкі Еўразвяза ў адносінах да Беларусі будзе прымацца кансэнсусам 27 краін ЕЗ.

Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра прысутнічаў на адкрыцці ў Ветцы дзіцячай пляцоўкі для гульні, якая створана ў рамках сумеснага праекта Еўрапейскай камісіі і Праграмы развіцця ААН «Мінімізацыя негатыўных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

На рэалізацыю гэтага праекта Еўракамісія выдаткавала больш за 1,5 млн. еўра. Гэта ініцыятыва ўключае ў сябе два кампаненты: стварэнне міжнароднага навукова-практычнага цэнтра захворванняў шчытападобнай залозы і тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё рэгіёнаў, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках