24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады ацяпленне не ўключылі, але адключылі гарачую ваду

61
Улады ацяпленне не ўключылі, але адключылі гарачую ваду

Менчукі скардзяцца на холад у кватэрах, але замест таго, каб уключыць ацяпленне ўлады пакінулі без гарачай вады сотні тысяч жыхароў сталіцы.

Як паведамілі сайту www.charter97.org ва УП «Менсккамунцепласеці», ад сённяшняга дня мінімум на тры дні адключана гарачая вада на 7 участках сталіцы, якія ахопліваюць дзесяткі менскіх вуліц. Так, без гарачай вады засталіся праспект Ракасоўскага, вуліцы Макаёнка, Мірашнічэнка, Гамарніка, Берасцянская, Сталетава, Бярозавая, Альшэўскага, Філімонава, Пляханава і многія іншыя.

Спецыялісты «Менсккамунцепласеці» адзначаюць, што адключэнне адбылося з-за «пераўрэзкі ў сувязі з пачаткам ацяпляльнага сезону ўчасткаў на наноў перакладзеных магістралях». Паводле іх словаў, пачынаючы гэтыя працы, яне «не ведалі, што раптам так рэзка стане халодна».

Адказваючы на пытанне, калі ж у Менску будзе ўключана ацяпленне ў жылых дамах, ва УП «Менсккамунцепласеці» сказалі, што ад іх гэта не залежыць - «усё залежыць ад Менгарвыканкама, яны даюць указанні», але, магчыма, цяпло пойдзе ў кватэры менчукоў не раней за наступны тыдзень.

Нагадаем, што на гэтым тыдні начальнік аддзела энергетыкі Менгарвыканкама Анатоль Лаўнічук заявіў журналістам, што ацяпленне ў дамах Менска могуць уключыць 8 кастрычніка.

«Спажыўцам 2-й катэгорыі (жылфонд, інтэрнаты, гатэлі) цяпло падаецца, калі сярэдняя тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў. У папярэднія дні сярэднесутачная тэмпература была ў межах 9-9,5 градусу. Таму ёсць верагоднасць, што ацяпленне ў дамах сталіцы будзе ўключанае ў чацвер», - сказаў Анатоль Лаўнічук.

Паводле яго словаў, жыллёвыя службы горада гатовыя да працэсу падачы цяпла. Пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе дамы, за выключэннем дамоў пяці таварыстваў уласнікаў. «Цеплакрыніцы гатовыя, сеткі гатовыя. Адзінае пытанне для камунальных службаў - запоўніць сістэмы ацяплення», - адзначыў прадстаўнік Менгарвыканкама, патлумачыўшы, што ў перыяд запуску ацяплення ў сетку трэба ўкінуць вялікі аб'ём вады. «Гэтую працу мы праводзілі на працягу тыдня з тым, каб усе сістэмы ацяплення былі запоўненыя цепланосбітам», - дадаў ён.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках