24 снежня 2024, aўторак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць хворых на свіны грып імкліва павялічваецца

9
Колькасць хворых на свіны грып імкліва павялічваецца

У Беларусі паводле дадзеных на 9 лістапада зарэгістравана 128 лабараторна пацверджаных выпадкаў заражэння вірусам грыпу A(H1N1). За суткі колькасць тых, хто захварэў, павялічылася на 26 чалавек.

Такая інфармацыя, як паведамляе БелаПАН, прыводзіцца ў даведцы аб захворванні на пандэмічны грып А(H1N1) у свеце і грып у Беларусі, размешчанай на сайце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Нагадаем, што яшчэ 8 лістапада намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Валянціна Качан паведамляла пра 102 выпадкі захворвання на свіны грып. Такім чынам, усяго за суткі на пандэмічны грып А(H1N1) захварэла 26 беларусаў.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, паводле афіцыйных дадзеных Мінздароўя, ад свінога грыпу ў Беларусі памерлі 7 чалавек. Аднак лічба тых, хто захварэў, можа быць значна большай, бо вядома, што аналізы на наяўнасць віруса А/Н1N1 здаюць далёка не ўсе хворыя на пнеўманію. Лабараторыі былі негатовымі да такой колькасці зваротаў. Улічваючы звычайнае адрозненне такіх замераў ад рэальнай колькасці інфікаваных, можна выказаць здагадку, што ў сапраўднасці апошніх на парадак больш.

Нягледзячы на эпідэмію грыпу і смерці людзей, якія пачасціліся, у медыцынскіх установах Менска назіраюцца перабоі з забяспечанасцю вакцынамі нават ад сезоннага грыпу. Вакцыны ж ад свінога грыпу ў Беларусі дагэтуль няма. У Мінздароўя абяцаюць, што вакцына ад свінога грыпу будзе закупленая ў Расеі, аднак калі яна паступіць у краіну, невядома. У аптэках па-ранейшаму няма не толькі прэпарата «Таміфлю», які рэкамендуюцца прымаць хворым на свіны грып, але і адсутнічаюць элементарныя супрацьвірусныя лекі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках