25 снежня 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі: краіны Мытнага саюза будуць уступаць у СГА адзіным блокам

8

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Беларусі Антон Кудасаў.

Паводле яго словаў, розныя каментары пра тое, што краіны Мытнага саюза ажыццяўляюць далучэнне да СГА па-асобку, не маюць пад сабой глебы. «Прынята прынцыповае рашэнне пра тое, што ў СГА уступае Мытны саюз, - адзначыў ён. – Іншае пытанне, як гэта будзе аформлена па працэдурных правілах СГА».

Антон Кудасаў падкрэсліў, што «што б з намі краіны-чальцы СГА працэдурна не рабілі ў плане афармлення выніковых абавязкаў, уступаць мы будзем Мытным саюзам, пакуль ніхто іншых рашэнняў не прымаў», перадае БелТА.

Фармаванне Мытнага саюза можна разглядаць у якасці дадатковага рэсурсу для Беларусі, Расеі і Казахстана па ўступленні ў СГА. «Чальцы СГА добра разумеюць, што для іх цікавы адзіны рынак, які функцыянуе па адзіных правілах, - сказаў Антон Кудасаў. – Калі кіравацца іх логікай, можна сказаць, што калі раней у іх былі прычыны адкладаць уступленне Беларусі, Расеі і Казахстана у СГА, то зараз у іх такіх прычын нашмат менш. Ім цікавы наш рынак, гэта мы ўжо адчулі ў нашых кантактах з СГА».

Намдырэктара дэпартамента дадаў, што чальцы СГА сталі выказваць у дачыненні Беларусі больш прагматызму. «Мы пакуль не бачым той палітызацыі, якая мела месца раней, калі мы дзеля таго, каб дамагчыся правядзення неабходных сустрэч, павінны былі ісці на саступкі. Зараз мы такога не назіраем, гэта добры знак, - падкрэсліў ён. – Калі ёсць прагматызм, значыць, мы здолеем дамаўляцца».

Аналізуючы працягласць працэдур, неабходных для ўступлення Мытнага саюза ў СГА, Антон Кудасаў адзначыў, што «калі прагматызм пераможа, усе працэдуры можна будзе прайсці за адзін-два гады, калі ж краіны-чальцы СГА захочуць вывучыць наш саюз, «разабраць яго па костках» з пункту гледжання тых крытэраў, якія да канца ў міжнародным праве не прапісаны, гэта можа заняць вельмі працяглы час».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках