26 снежня 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйная статыстыка: Кошты на прадукты выраслі на 15%

12

Паводле афіцыйных дадзеных, за дзесяць месяцаў 2009 года кошты на харчовыя тавары значна выраслі.

Як паведамляе АФН са спасылкай на Белстат, у Беларусі кошты на харчовыя тавары ў студзені-кастрычніку павялічыліся на 15% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Больш за ўсё выраслі кошты на гарбату – на 29,2% і на бульбу – на 26,7%. Мука пшанічная падаражэла на 23,4%, малако і малочныя прадукты - на 20,5%, рыба і морапрадукты – на 19,5%, яйкі – на 18%.

Кошты на мяса і птушку выраслі на 16,7%, кансервы рыбныя – 16,4%, каўбасныя вырабы і вэнджаніну - на 16,3%. Кандытарскія вырабы падаражэлі на 15,3%, макаронныя вырабы – на 14,8%, хлеб і хлебабулачныя вырабы – на 14,1%, масла жывёльнае – на 13,9%, цукар – на 12,5%, сыры – 12,1%, садавіна – на 7,5%, гародніна – на 2%.

Паводле дадзеных незалежных экспертаў, кошты ў Беларусі выраслі значна больш, чым на 15%. Шмат якія прадукты падаражэлі ў 2 разы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках