25 снежня 2024, Серада, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: НАТА павінен рэагаваць на ваенныя манеўры Расеі і Беларусі

9
МЗС Польшчы: НАТА павінен рэагаваць на ваенныя манеўры Расеі і Беларусі

Радаслаў Сікорскі лічыць, што Альянс павінен звярнуць увагу на беларуска-расейскія ваенныя вучэнні каля польскай мяжы.

Міністр замежных спраў Польшчы заявіў пра гэта ў чацвер у эфіры «Польского Радио». Ён таксама паведаміў, што напісаў пра гэта ў лісце генеральнаму сакратару НАТА Андрэсу Фог Расмусэну.

«Мы хочам, каб нашыя адносіны з Расеяй былі як мага лепш… Але калі Расея ажыццяўляе такія манеўры побач з нашай мяжой, гэта нас хвалюе, і мы, сапраўды, праінфармавалі пра гэта альянс і хочам, каб ён звярнуў на гэта ўвагу», - сказаў польскі міністр.

На мінулым тыдні СМІ працытавалі словы Сікорскага пра тое, што на яго думку, Цэнтральная Еўропа мае патрэбу ў «стратэгічным падбадзёрванні» з боку Вашынгтона, прычым ваенны патэнцыял быў бы больш пераканаўчым за проста словы.

Сумесныя расейска-беларускія ваенныя вучэнні «Захад-2009» адбыліся 18-29 верасня. У іх удзельнічалі каля 12,5 тысяч вайскоўцаў абедзвюх краін. Ад Расеі ў вучэннях узялі ўдзел каля 6 тысяч чалавек. Было задзейнічана 40 самалётаў і 200 адзінак баявой тэхнікі.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, 1 лістапада брытанскі «Telegraph» са спасылкай на польскі часопіс «Wprost», што падчас нядаўніх сумесных вучэнняў расейскіх і беларускіх вайскоўцаў «Захад-2009» былі адпрацаваныя ўдар па тэрыторыі Польшчы і высаджванне дэсанта на ўзбярэжжа гэтай краіны. Пры гэтым, паводле дадзеных выдання, расейскія Ваенна-паветраныя сілы падчас вучэнняў праводзілі трэніроўку па выкарыстанні ядзернай зброі.

У канцы кастрычніка ваенныя вучэнні «Захад-2009» раскрытыкаваў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.

«Ваенныя вучэнні ў меж краін Балтыі сведчаць пра тое, што Расея па-ранейшаму выкарыстоўвае істотныя сродкі для барацьбы з НАТА»,- заявіў кіраўнік МЗС Эстоніі на Рыжскай канферэнцыі.

«Праведзеныя Расеяй вучэнні ў меж краін Балтыі былі найбуйнейшымі за дзесяць гадоў, а іх мэтай было «адрэзаць тры краіны Балтыі ад НАТА»,- сказаў кіраўнік эстонскага МЗС.

Таксама пра тое, што ў сцэнар расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2009» уваходзіла ўварванне ў краіны Балтыі ў рамках вызвалення «акружанага Калінінграда» казаў міністр абароны Латвіі Імантс Ліегіс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках