26 снежня 2024, Чацвер, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктара Медуніверсітэта звольнілі за крытыку Мінздароўя?

40

У медыцынскіх колах скандал. Мінздароў не падоўжыў працоўны кантракт з рэктарам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Павел Беспальчук мог сысці з пасады ціха, як гэта робяць дзясяткі беларускіх чыноўнікаў. Але напярэдадні ў газеце «Веснік БДМУ» з'явіўся яго скандальны артыкул, паведамляе «Заўтра тваёй краіны».

У артыкуле «У тэрмін да 31 лістапада» гаворка ішла пра тое, у што ператварылася сістэма размеркавання студэнтаў-медыкаў. Рэктар ахарактарызаваў сітуацыю як «беззаконне», якое дасягнула «свайго апагею».

Як сцвярджае аўтар артыкула, апошнія два гады ўніверсітэцкая камісія была адхіленая ад правядзення размеркавання выпускнікоў. Лёсамі маладых спецыялістаў распараджалася Міністэрства аховы здароўя. Даходзіла да абсурду, калі месцы ў лепшых клініках краіны аддаваліся студэнтам, якія дрэнна паспявалі, а выдатнікі, якія мелі перавагі пры размеркаванні, з'яжджалі працаваць у глыбінку і не па той спецыялізацыі, якую вывучалі ва ўніверсітэце на старэйшых курсах. Часам адмацаванне ад размеркавання «у сувязі з рашэннем міністра» атрымлівалі нават студэнты-мэтавікі.

Павел Беспальчук спрабаваў змяніць сітуацыю і публічна крытыкаваў Мінздароўя за бесцырымоннае ўмяшанне ў працэдуру размеркавання, уздымаў гэтае пытанне на калегіі Мінздароўя. Але спробы дамагчыся справядлівасці толькі дадавалі рэктару праблемаў.

Цяпер зразумела, чаму ў студзені 2008 года пра адстаўку Беспальчука ў медыцынскіх колах казалі, як пра факт, які амаль адбыўся. Сёння даклдана вядома, што ў студзені 2008-га міністр аховы здароўя Васіль Жарко прапаноўваў Паўлу Беспальчуку напісаць заяву аб сыходзе па ўласным жаданні. Але той адмовіўся.

Улетку мінулага года ў БДМУ была накіраваная камісія Кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя. Яна працавала больш за месяц, пад дэталёвую праверку падпала літаральна кожная паперка. Але нічога супрацьзаконнага ў дзейнасці рэктара і яго падначаленых правяральнікі не знайшлі. Здымаць Беспальчука з пасады не было за што.

10 лістапада 2009 года сканчаўся працоўны кантракт рэктара БДМУ з Міністэрствам аховы здароўя, які быў перазаключаны тры гады таму. Было відавочна, што падаўжаць яго бок-працадаўца не мае намеру.

Што датычыць далейшага лёсу рэктара БДМУ, дык ў ім пакуль больш зразумелага, чым, напрыклад, у прафесійнай кар'еры дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Іосіфа Залуцкага, які пайшоў нядаўна ў адстаўку. З'яўляючыся 12 гадоў рэктарам, Павел Беспальчук працягваў працаваць на кафедры траўматалогіі і артапедыі БДМУ, база якой месціцца ў Гарадскім цэнтры траўматалогіі і артапедыі 6-га клінічнага шпіталя Менска. Ён шмат кансультаваў і не пераставаў аперыраваць. Павел Беспальчук лічыцца выдатным хірургам у галіне хірургіі кісці рук.

«Спадзяюся, што з універсітэтам не растануся і застануся на кафедры», -- сказаў Павел Беспальчук. -- Што датычыць майго звальнення, дык каментаваць няма чаго. Кантракт скончыўся, і ўсё… Я ні на што не скарджуся. Ёсць кітайская прымаўка: шчасце – гэтае вызваленне ад клопатаў...»

Цікава, ці будзе рэакцыя на выкрывальны артыкул Паўла Беспальчука з іншых ведамстваў краіны?

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках