Лукашэнка патрапіў у «Мульт асобы» на расейскім Першым канале (Відэа)
36- 16.11.2009, 12:43
Новая праграма Першага канала «Мульт асобы» прэзэнтавала маляваныя парадыйныя вобразы Віктара Юшчанкі, зорак расейскага шоў-бізнэсу і Аляксандра Лукашэнкі.
У праграме мульцяшны Лукашэнка па тэлефоне перабірае бульбу з парадыстам Максімам Галкіным. Падчас гутаркі абмяркоўваецца пытанне, колькі яшчэ Лукашэнка збіраецца кіраваць Беларуссю. Гутарку перарывае Ала Пугачова, якая заяўляе, што Лукашэнка «занадта шмат кажа ў доўг» і «ужо зусім замучыў».