23 лiстапада 2024, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «палатачнікі» з'ехалі ў Абхазію і Паўднёвую Асецію

43

У непрызнаных рэспубліках яны прабудуць тыдзень - нібыта каб вырашыць пытанне прызнання незалежнасці грузінскіх тэрыторыяў.

Дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» падзяліліся на тры групы: па тры чалавекі ляцяць у Абхазію і Паўднёвую Асецію, шасцёра ў Грузію.

«Я еду ў Паўднёвую Асецію. Мы будзем вывучыць сітуацыю, якая там сёння складаецца. Трэба паглядзець, як там жыццё нармалізуецца, як адносіны з Расеяй і з Грузіяй будуюцца. Трэба разумець, для Беларусі гэта таксама неадназначнае пытанне. Для нас як і плюсаў, так і мінусаў шмат у прызнанні-непрызнанні, - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» «дэпутат» Уладзімір Кужанаў. - Ніякай праграмы знаходжання там няма. Выйдзем з самалёта, а далей па абстаноўцы паглядзім. Для нас важна пагутарыць з насельніцтвам».

«А я буду ў Грузіі. Нашая праграма ўзгодненая з грузінскім бокам. Вельмі шмат аб'ектаў, куды трэба схадзіць. Пачынаючы ад працы парламента, дзяржворганаў, царквы, апазіцыйных партыяў да меркавання простых грамадзянаў. З усімі будзем сустракацца. І не толькі ў Тбілісі. Мы паедзем у месцы, якія закранулі падзеі. У тым ліку раён Горы», - патлумачыў «палатачнік» Віктар Гумінскі.

Нагадаем, што каля года таму Абхазія і Паўднёвая Асеція звярнуліся з просьбай да беларускага «парламенту» аб прызнанні незалежнасці. На дадзены момант Паўднёвую Асецію і Абхазію прызналі толькі Расея і Венесуэла. Таксама пытанне аб прызнанні выносіў на абмеркаванне прэзідэнт Нікарагуа, аднак парламент адхіліў яго прапанову. Астатнія краіны лічаць Абхазію і Паўднёвую Асецію часткай Грузіі.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі Паўднёвай і Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага года. Аднак шмат якія незалежныя эксперты ацанілі гэтую заяву як гульню з Еўразвязам для атрымання крэдытаў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках