26 снежня 2024, Чацвер, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закупныя кошты на малако ў Беларусі падвышаныя на 10%

2

З 18 лістапада закупныя кошты на малако, якое закупляецца для дзяржаўных патрэбаў, выраслі.

Рашэнне падвысіць закупныя кошты на малако на 10% утрымліваецца ў пастанове Савета Міністраў №1483, перадае БелТА.

На падставе дакумента ўнесеныя адпаведныя змены ў пастанову Савета Міністраў №812 «Аб закупных коштах на прадукцыю жывёлагадоўлі, якая рэалізуецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў» ад 5 чэрвеня 2008 года.

Паводле дакумента закупныя кошты на малако «Экстра» складуць Br905 за 1 кг, вышэйшага гатунку - Br715, першага гатунку - Br660, другога гатунку - Br380. Раней яны складалі адпаведна Br820, Br650, Br600, Br350.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання паведамілі, што цяперашняе падвышэнне закупных коштаў на малако звязанае з павелічэннем выдаткаў на ўтрыманне жывёлаў у зімовы стойлавы перыяд, а таксама падвышэннем коштаў на гатовую прадукцыю на знешнім рынку. Як паказвае аналіз, на сусветным рынку ўзраслі кошты на сметанковае масла, сухое, суцэльнае і абястлушчанае малако.

У ведамстве адзначылі, што падвышэнне коштаў на малако ў кошт дзяржаўных патрэбаў істотна не адаб'ецца на ўзроўні рознічных коштаў на гатовую малочную прадукцыю на ўнутраным рынку. Яны будуць павялічаныя ў межах прагназаванага параметру ўзроўня інфляцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках