23 снежня 2024, панядзелак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца з Драгічына раптоўна памерла пасля паездкі ва Украіну

33

Яшчэ 30 кастрычніка жанчына выходзіла на працу, а 2 лістапада звярнулася да ўрача і памерла ад пнеўманіі.

2 лістапада галоўны ўрач Драгічынскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Міхаіл Стахейка пацвердзіў інфармацыю пра раптоўную смерць 37-гадовай настаўніцы з Толкаўскай базавай школы (Берасцейская вобласць) перадае «Радыё Свабода».

«Яна памерла ад пнеўманіі, -- заявіў галоўны ўрач. -- Больш дакладны дыягназ паставяць калегі з Берасця, куды мы накіравалі для аналізу неабходныя матэрыялы. Гаварыць яшчэ нешта дадаткова я не маю права».

Настаўнікі Толкаўскай базавай школы паведамілі, што ў мінулую пятніцу 30 кастрычніка быў апошні дзень заняткаў перад вакацыямі. Настаўніца прыйшла на працу з прыкметамі прастуды, але правяла свае ўрокі і класную гадзіну. Да ўрача звярнулася толькі ў панядзелак. Таксама, як стала вядома, нядаўна жанчына вярнулася з Украіны, дзе на прыканцы мінулага тыдня была абвешчана эпідэмія свінога грыпу.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, апошнім часам у байнэце сталі з’яўляцца паведамленні пра смяротныя зыходы ў менскіх бальніцах ад свінога грыпу.

Чыноўнікі Мінздрава абвяргаюць гэтую інфармацыю і заяўляюць, што ў Беларусі лабараторна пацверджана 59 выпадкаў свінога грыпу, але лятальных выпадкаў не было. Першы намеснік міністра Роберт Часнойць у сувязі з гэтым удакладніў, што «за апошнія два тыдні было чатыры лятальныя выпадкі ў Беларусі ад вострай пнеўманіі».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках