26 снежня 2024, Чацвер, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам будзе адсочваць кошт тавараў са «свабоднымі цэнамі»

Улады адмянілі абмежаванні гандлёвых надбавак, але пры гэтым заяўляюць, што падстаў для падвышэння цэн у прадпрымальнікаў няма.

Сталічныя ўлады маюць намер адсочваць цэны на тавары, для якіх адменены абмежаванні гандлёвых надбавак. Пра гэта паведаміў сёння намеснік начальніка ўпраўлення цэнавай палітыкі камітэта эканомікі Менгарвыканкама Мікалай Крыжэвіч на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае карэспандэнт БелТА.

Паводле словаў спецыяліста, профільнае ўпраўленне «мэрыі» штотыдзень, практычна кожны дзень праводзіць маніторынг цэн у сталіцы.

«У першыя дні дзеяння пастановы Мінэканомікі №141 (уступіла ў сілу 29 кастрычніка – Заўвага БЕЛТА) рэзкага ўсплёску цэн не адбылося», - заявіў Мікалай Крыжэвіч, адзначыўшы толькі пэўныя сезонныя калыханні цэн на агуркі і таматы.

«Мы штодзень адсочваем тыя тавары, якія не трапілі ў сферу дзяржрэгулявання, дынаміку змен цэн для таго, каб прымаць аператыўныя меры», - сказаў Мікалай Крыжэвіч. Паводле яго словаў, нядаўна прадстаўнікі гарвыканкама сустрэліся з прадпрымальнікамі, адзначалася, што перадумоў для росту цэн няма. «Зарплата і пакупная здольнасць рэзка не выраслі, таму падстаў для падвышэння цэн няма», - сказаў намесніка начальніка ўпраўлення.

Ён таксама асабліва падкрэсліў, што з прыняццем мер лібералізацыі цэнавага заканадаўства ўсё большую значнасць набывае антыманапольнае заканадаўства. У прыватнасці, выкананне ўказа №499 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні антыманапольнага рэгулявання і развіццю канкурэнцыі», які замінае магчымасці ўзнікнення ў рэспубліцы так званых міжрэгіянальных гандлёвых войнаў.

«Гэтай задачы ў Менску будзе надавацца больш увагі. Таварныя рынкі будуць адсочвацца. У выпадку ўзнікнення нейкіх змоваў на тэрыторыі горада ці абласцей будуць прымацца меры антыманапольнага заканадаўства, якія прадугледжваюць ужыванне сур’ёзных санкцый», - паведаміў Мікалай Крыжэвіч.

Абмежаванне гандлёвых надбавак на большасць тавараў у Беларусі адменена з 29 кастрычніка. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №141. Вырашана адпусціць «на свабоду» гандлёвыя надбаўкі практычна па ўсіх відах прадукцыі. Захоўваеца 50 пазіцый тавараў, па якіх надбаўкі будуць рэгулявацца – у новай рэдакцыі зацверджаны канкрэтны пералік тавараў, пры фармаванні цэн на якія будуць ужывацца абмежаваныя памеры гандлёвых надбавак. У яго ўвайшлі найважнейшыя сацыяльна значныя харчовыя тавары, тавары для дзяцей, лекі і вырабы медыцынскага значэння, а таксама асобныя тавары масавага спажывання, у тым ліку ялавічына першай катэгорыі, свініна, мука пшанічная, рыс, грэчка, свежыя таматы, яблыкі, апельсіны і іншыя тавары. Гандлёвыя надбаўкі на тавары, не ўключаныя ў гэты пералік, будуць вызначацца з улікам кан’юнктуры рынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках