5 лiстапада 2024, aўторак, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аршанскім раёне цягнік сутыкнуўся з трактарам «Беларус»

5

Грузавы цягнік Менск-Орша сутыкнуўся з трактарам на неахоўваемым чыгуначным пераездзе 544-га кіламетра перагону Орша-Коханава.

Як паведамілі БелТА у прэс-службе УУС на транспарце МУС Беларусі, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Аднак лакаматыў і прычэп трактара атрымалі механічныя пашкоджанні.

Трактарам кіраваў 61-гадовы трактарыст сельгаспрадпрыемства «Забалоцце» Аршанскага раёна. Пакуль не высветлена, ці знаходзіўся ён у стане алкагольнага ап’янення ці ў цвярозым выглядзе. Прычынай інцыдэнта стала тое, што кіроўца выехаў на забараняючы сігнал светлафора.

Як адзначылі ў прэс-службе, светлавая і гукавая сігналізацыя гэтага чыгуначнага пераезда спраўная. Пасля сутыкнення затрымкі руху цягнікоў не было.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках