23 лiстапада 2024, Субота, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіўныя заявы Яцэка Пратасевіча

30

Польская газета «Rzeczpospolita» апублікавала інтэрв’ю з еўрадэпутатам Яцэкам Пратасевічам, кіраўніком Камісіі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.

«Польскае радыё» падае частку гэтай размовы:

-- Лукашэнка мяняецца. Ён ужо не прарасейскі. Ці мяняецца таксама апазіцыя? Незалежнасць ужо не можа быць яе адзіным лозунгам?

-- Да гэтага часу лозунгам было: Лукашэнка павінен сыйсці. Ён аб’ядноўваў празаходніх кансерватараў і прамаскоўскіх камуністаў. Але ад часу, калі Лукашэнка і Пуцін пасварыліся з-за вельмі вялікіх грошай, беларускі прэзідэнт стаў самым шчырым беларусам. Ён распавядае, што дома размаўляе па-беларуску, абараняе суверэнітэт. Гэта, зразумела, не вынік патрыятычных пачуццяў, а прагматызму.

-- Апазіцыі аднак цяжка гандляваць з Лукашэнкам беларускасцю. Якія аргументы яна выкарыстоўвае цяпер?

-- Лідэрам апазіцыі зразумела, што лозунг аб абароне беларускасці перастае быць эфектыўным. Таксама апазіцыя зразумела, што сварка з Лукашэнкам можа быць небяспечнаю, бо выкарыстае гэта найперш Расея. І тая частка, якая згрупавалася вакол Аляксандра Мілінкевіча, пачынае ствараць іншыя прыярытэты. Калі два-тры гады таму выклікам нумар адзін было як мага хутчэйшае ўсталяванне дэмакратычнай улады, то цяпер гэта пагроза захопу Беларусі Расеяй. Апазіцыя бачыць, што пакуль Лукашэнка будзе абараняць беларускі суверэнітэт, можна пачаць з ім пэўную супрацу.

-- Як павінен паводзіць сябе Захад? Працягваць санкцыі ці супрацоўнічаць з дыктатарам?

-- Я лічу, што працяг санкцый і адначасова ўвядзенне на іх мараторыя з’яўляецца найлепшай палітыкай. Пасыл такі: Еўразвяз не прызнае Лукашэнкі, паколькі няма дэмакратычнай лігітымнасці яго ўлады. Але ўводзячы мараторый на санкцыі, мы актывізавалі дыпламатычныя каналы і ў размовах перадаем беларускім уладам зразумелы сігнал: фінансавая дапамога, ад якой вы найбольш залежыце, магчымая ў рамках Усходняга партнёрства, але для гэтага патрэбныя змены таксама ў палітычнай сферы.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках