23 лiстапада 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Што хацеў Мядзведзеў? Мяне ўкалоць?

69

Беларускі правіцель дзівіцца, навошта прэзідэнту Расеі спатрэбілася даваць прэс-канферэнцыю беларускім СМІ, у тым ліку і недзяржаўным.

«Я паглядзеў сценаграму сустрэчы Мядзведзева з нашымі журналістамі, і пераканаўся, што яна была абсалютна бессэнсоўнай», - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, сустракаючыся ў Менску з чальцамі Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД, перадае «Интерфакс» .

«Запрасілі журналістаў, якія на дух не пераносяць расейскага чалавека, хоць бы з намі параіліся», - сказаў Лукашэнка.

«Кажуць, што гэта сіметрычны адказ на сустрэчы Лукашэнкі з расейскімі журналістамі», - сказаў правіцель. «Мы праводзім гэтыя сустрэчы, каб распавесці праўду пра сябе, бо Расея стоадсоткава не ведае, чым жыве Беларусь, і таму я вымушаны сустракацца з расейскімі журналістамі», - дадаў Лукашэнка.

Кажучы пра сустрэчу прадстаўнікоў беларускіх СМІ з прэзідэнтам РФ, Лукашэнка заўважыў: «Я падумаў, а што гэтая сустрэча дасць?». «Мяне ўкалоць? Так, я спакойна да гэтага стаўлюся, ужо ўколаў хапіла. Таму гляджу, што атрымалася проста пустая сустрэча, ёсць проста факт сустрэчы», - заявіў беларускі правіцель.

Каментуючы абмеркаванне на сустрэчы Мядзведзева з беларускімі журналістамі пытанняў пра Мытны саюз, Лукашэнка заявіў, што «мы ўжо тут пра гэта больш распавялі». «Пра «саюзную дзяржаву» мы сапраўды, адкрыта больш распавядаем», - сказаў ён. «Пытанне, навошта была патрэбна гэтая сустрэча? Я не кажу - трэба ці не трэба. Можа, і трэба, каб прэзідэнт Расеі - наш лепшы сябра братэрскай нам дзяржавы сустракаўся з імі. Але мне здаецца, што тут павінна быць аснова, і галоўнае - павінны быць добрыя наступствы», - заявіў Лукашэнка.

На сустрэчы з чальцамі Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД Лукашэнка таксама адзначыў, што стварэнне Мытнага саюза скіравана, у першую чаргу, на ўзмацненне пазіцый Расейскай Федэрацыі.

«Мытны саюз, які мы заўтра-паслязаўтра створым, - гэтае падваенне, узмацненне пазіцый Расейскай Федэрацыі. Гэта, перш за ўсё, наймацнейшая падтрымка для Расеі, і мы вельмі спадзяемся, што Беларусь, Казахстан не будуць на задворках гэтага Мытнага саюза», - заявіў ён.

Паводле яго словаў, «Мытны саюз для нас - больш надзея на тое, што будзе эфект у эканоміцы, чым нейкі поспех зараз». «Гэта надзея, бо ў тым выглядзе, у якім мы яго зараз прымаем, ён пакуль не дасць эфекту. Гэта - працэс. Але як мы хочам дамовіцца, працэс не доўгі», - сказаў Лукашэнка.

«Мы канстатуем, што за паўгады ўніфікуем усе мытныя тарыфы і пойдзем да адзінай эканамічнай прасторы. Вось адзіная эканамічная прастора - гэта поспех», - лічыць беларускі кіраўнік.

Лукашэнка таксама заявіў, што перыядычнае ўзнікненне гандлёвых праблем у беларуска-расейскіх адносінах звязана з тым, што Расея не вытрымлівае канкурэнцыі з беларускай эканомікай.

«Гэтыя «малочныя», «цукровыя» войны з Расеяй, як іх называюць у СМІ, - гэта не таму, што Беларусь задушыла Расею. Справа ў тым, што пасля мадэрнізацыі вытворчасці для нас Расея ўжо не з'яўляецца канкурэнтам», - сказаў ён.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках