26 снежня 2024, Чацвер, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ільготныя крэдыты на жыллё ў Беларусі могуць зусім адмяніць

37

Беларускія чыноўнікі лічаць, што сістэма ільготнага жыллёвага крэдытавання ў хуткім часе можа вычарпаць сябе.

Такое меркаванне выказала старшыня «парламенцкай» камісіі па жыллёвым будаўніцтве Галіна Палянская.

Нагадаем, на ільготныя (ад 5% гадавых) крэдыты зараз могуць разлічваць тыя, хто стаіць ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў і мае прыбытак менш за 1 мільён 160 тысячаў на чалавека. Такіх у Менску - 90% ад двухсотпяцідзесяцітысячнай чаргі. Відаць, дзяржаве цяжка будаваць для чаргавікоў у крэдыт пад такі невысокі адсотак. Таму спачатку быў прыдуманы механізм, паводле якога чарга скароціцца. Цяпер абмяркуюць, што рабіць далей, адзначае «Комсомольская правда в Беларуси».

У апошнія гады ў Беларусі назіраецца фарсіраваны рост жыллёвага будаўніцтва, які патрабуе прыцягнення каласальных эканамічных рэсурсаў. Сёлета ў краіне прадугледжана ўвесці ў эксплуатацыю 6 млн.кв.м жылля, у 2010-м плануецца пабудаваць 7,5 млн.кв.м, а пачынаючы з 2011 года - 10 млн.кв.м.

Адначасова да цяперашняга часу з года ў год павялічвалася чарга тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. У выніку ў наступным годзе аб'ем ільготнага крэдытавання павінен дасягнуць рэкорднай лічбы Br5 трлн.

«Пры такіх аб'ёмах схемы фінансавання жыллёвага будаўніцтва, якія дзейнічаюць, павінны быць істотна скарэктаваныя», - лічыць старшыня «парламенцкай» камісіі па жыллёвым будаўніцтве Галіна Палянская.

На яе думку, у сучасных умовах важна стварыць механізм дзяржаўнага заахвочвання тых людзей, якія будуюць жыллё за кошт уласных і крэдытных рэсурсаў. Напрыклад, развіваць сістэму жыллёвых будаўнічых ашчаджэнняў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках