Ірыне Халіп пагражаюць
43- 25.11.2009, 12:41
Вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп атрымала пагрозы па электроннай пошце і тэлефоне.
Як заявіла сайту charter97.org вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп, у апошнія некалькі дзён на яе электронную пошту прышлі лісты пагрозлівага характару. А ўчора ўвечары па тэлефоне ёй патэлефанаваў невядомы, які «параіў» Ірыне Халіп стрымаць журналісцкі запал і не выходзіць з дома.
Сама Ірына звязвае гэтыя пагрозы са сваёй журналісцкай дзейнасцю.