17 студзеня 2026, Субота, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выпусцілі настойку «Лінія Сталіна» (Фота)

25

Брэнд запусціў Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў».

Настойка была выпушчаная да 70-годдзя стварэння абарончага ўмацавання, на месцы якога беларускія ўлады адкрылі музей з аналагічнай назвай, паведамляе газета «Наша Ніва».

Пакуль настойка «Лінія Сталіна» прадаецца толькі ў Менскай вобласці. «З іншых рэгіёнаў не было запытаў. Можа, камусьці назва не падабаецца, камусьці этыкетка», -- тлумачыць начальнік аддзела маркетынгу СТАА «Аквадзіў» Віталь Яворскі. Ён таксама падкрэслівае, што была выпушчаная невялікая партыя настойкі. У далейшым, можа быць, і наогул яна будзе знятая з вытворчасці.

«Прадаваць такі напой у Беларусі – блюзнерства», -- абураецца рэдактар газеты «Вольнае Глыбокае» Уладзімір Скрабатун.

«Масавыя забойствы, дэпартацыі ў Сібір тут праходзілі па 1953 год – да смерці Сталіна. Я ужо не згадваю пра татальны выезд з калгаснага раю тысячаў беларусаў-каталікоў, цэлымі вёскамі, якія засялілі потым Гданьскае Памор’е. А страта Беларуссю земляў, адарваных Сталінам і перададзеных іншым краінам? У гісторыі нашай краіны Сталін быў адназначна негатыўным персанажам», -- адзначае Уладзімір Скрабатун.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках