23 снежня 2024, панядзелак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя забілі жалезнымі прутамі актывіста БНФ Валянціна Доўнара

166
Невядомыя забілі жалезнымі прутамі актывіста БНФ Валянціна Доўнара

26 лістапада ў шпіталі горада Мар'інай Горкі памёр актывіст Партыі Беларускага Народнага Фронта Валянцін Доўнар.

Як паведаміў газеце «Наша Ніва» аднапартыец загінулага Алесь Васьковіч, 20 лістапада прыкладна ў 22:00 на Валянціна Доўнара напалі на вуліцы невядомыя і пачалі біць яго жалезнымі прутамі па галаве. 49-гадовага актывіста Партыі БНФ даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць не ўдалося.

Валянцін Доўнар быў вядомым у Мар'іной Горцы распаўсюднікам незалежнай прэсы. Кожную пятніцу ён прывозіў з Менска свежыя нумары «Народнай волі», «Новага часу», разносіў іх падпісантам, астатнія нумары раздаваў.

«Чалавек быў бяскрыўдны, як дзіця. Адзін жыў. Усе яго паважалі. Вазіў газеты да нас і ў снег, і ў дождж», - кажа Васьковіч.

Па факце забойства міліцыя распачала крымінальную справу, але пакуль па ёй яшчэ ніхто не арыштаваны.

Пахаванне Валянціна Доўнара адбудзецца ў суботу ў Мар'інай Горцы ў 14:00.

Напісаць каментар 166

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках