23 снежня 2024, панядзелак, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лебедзеў не выключае ўваходжання ў СНД Паўднёвай Асеціі і Абхазіі

5

Пра гэта выканаўчы сакратар СНД заявіў журналістам у Менску.

Як перадае БелТА, Сяргей Лебедзеў адзначыў, што ўстаноўчыя дакументы СНД не замінаюць уваходжанню новых членаў. «Але для гэта патрэбная згода ўсіх дзяржаў-удзельніц Садружнасці, то бок, калі хоць адзін з іх будзе супраць, то краіна не будзе прынята», - сказаў ён.

На яго думку, зараз казаць пра магчымае ўваходжанне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў СНД заўчасна, бо за выключэннем Расеі іх не прызнала ніводная дзяржава, што ўваходзіць у Садружнасць.

Пры гэтым Выканаўчы сакратар СНД нагадаў, што для ўступлення ў СНД любая з краін павінна выканаць неабходныя працэдуры.

На дадзены момант Паўднёвую Асецію і Абхазію прызналі толькі Расея і Венесуэла. Таксама пытанне пра прызнанне выносіў на абмеркаванне прэзідэнт Нікарагуа, аднак парламент адхіліў яго прапанову. Астатнія краіны лічаць Абхазію і Паўднёвую Асецію часткай Грузіі.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага года. Эксперты ўспрымаюць гэту заяву як заляцанне да Еўзразвяза для атрымання крэдытаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках